28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто пагадзіўся за $60 тысяч пераехаць у швайцарскую вёску?

3
Хто пагадзіўся за $60 тысяч пераехаць у швайцарскую вёску?

Навіна аб Альбінэне выклікала жывую цікавасць у розных краінах.

«Вокруг света» пісаў пра тое, што ўлады Альбінэн прапанавалі заплаціць людзям па $60 тысяч за тое, каб тыя пераехалі сюды жыць. Рэч у тым, што за апошнія 80 гадоў колькасць жыхароў гэтай горнай вёскі зменшылася прыкладна да сотні, прычым больш за палову пакінутых - людзі паджылыя. А многія з дамоў - гэта лецішчы, куды жыхары наведваюцца толькі некалькі разоў на год.

Каб выправіць гэтую сітуацыю, у лістападзе 2017 года жыхары вёскі прагаласавалі за пакет «выратавальных захадаў». У ім прапаноўвалася, каб кожны швейцарац або сталы рэзідэнт краіны, які надумаў пераехаць у вёску і купіць, пераабсталяваць або пабудаваць там дом, атрымаў бы фінансавую падтрымку ў выглядзе 25 000 швайцарскіх франкаў на дарослага, 50 000 франкаў на пару і 10 000 франкаў на дзіця.

Паводле ўмоў угоды, кандыдаты павінны быць маладзейшымі за 45 гадоў і пражыць у Альбінэне не менш за дзесяць гадоў - у выпадку пераезду ім давядзецца вярнуць грошы. Акрамя таго, яны павінны інвеставаць мінімум 200 000 франкаў з уласнай кішэні ў куплю або будаўніцтва нерухомасці ў вёсцы.

Замежнікі з валізкамі

Навіна аб Альбінэне выклікала жывы водгук з розных краін. У вёску нават прыехалі замежнікі з валізкамі, гатовыя застацца назаўжды. Але кіраўнік муніцыпалітэта Беат Ёст (Beat Jost) растлумачыў ім, што прапанова адрасавана толькі тым, у каго ўжо ёсць швайцарскі пашпарт або дазвол на жыхарства ў краіне.

Швайцарцы, якія жывуць за мяжой, таксама сур'ёзна разглядалі магчымасць пераезду. Напрыклад, жыхары кантона Вале Верэна Глаўзэр (Verena Glauser) і ейны муж акурат падшуквалі нерухомасць у вёсцы. Ім патрэбная была кватэра для дарослай дачкі, якая жыве цяпер у Бразіліі, але хацела б перабрацца са сваёй сям'ёй у Швайцарыю.

Першыя перасяленцы

На сёння муніцыпалітэт ухваліў дзве заяўкі, на разглядзе яшчэ тры. У пачатку кастрычніка ў вёсцы з'явяцца першыя перасяленцы - сям'я з кантона Ааргаў. Адно дзіця ў іх ужо ёсць, другое на падыходзе. Яны купілі дом у Альбінэне і атрымаюць 70 000 швайцарскіх франкаў.

Другая ўхваленая заяўка належыць жыхару Альбінэна, які цяпер вядзе капітальны рамонт у старым доме.

Схема фінансавага ўзнагароджання кампенсуецца са спецыяльнага фонду, у які муніцыпалітэт будзе выплачваць па 100 000 франкаў на год. Колькасць месцаў абмежаваная. У вёску маюць намер завабіць максімум 5-10 сем'яў перасяленцаў цягам бліжэйшых пяці гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках