19 красавiка 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Нашы дзеянні дапамагаюць знайсці ўправу на ўладу

1
Павел Севярынец: Нашы дзеянні дапамагаюць знайсці ўправу на ўладу
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Палітык распавёў пра 10 дзён на Акрэсціна.

Учора пасля 10-дзённага арышту на волю выйшаў сустаршыня БХД Павел Севярынец. Адразу палітык паведаміў svaboda.org пра дзве навіны. Адна добрая: Паўлу вярнулі рукапіс другой кнігі рамана «Беларусалім», дазволілі мець асадку - ён прадаўжаў пісаць. Другая - дрэнная: яго трымалі ў адной камеры з трыма ВІЧ-інфікаванымі.

«ВІЧ-інфікаваных павінны трымаць у асобных памяшканнях. Самі хлопцы, вядома, не вінаватыя, а вінаватыя тыя, хто пасадзіў іх са мной. Прычым, аднаго ВІЧ-інфікаванага з трэцяй стадыяй (гэта ўжо апошняя перад СНІДам), відавочна, шукалі па ўсім Менску, каб ён адседзеў 5 дзён за правапарушэнне, учыненае ў 2011 годзе. І калі я спытаў, чаму так адбываецца, ахоўнікі адказвалі, што тут шмат такіх. Хоць я дакладна ведаю, што ёсць норма трымаць такіх людзей асобна ад здаровых. Прычым, гэта высветлілася ў канцы адсідкі, калі я ўбачыў, што яны прымаюць адмысловыя лекі», - распавёў Павал.

З кожным, хто прыйшоў яго сустракаць - а гэта каля двух дзесяткаў чалавек - Павел абняўся, паціснуў руку, падзякаваў усім, хто падтрымліваў, хто маліўся, хто прыносіў перадачы. Распавёў, што нават бачыў праз акно, як выпускалі Максіма Вінярскага.

Севярынец распавёў, што ў асноўным у ЦІПе сядзяць за дробныя крадзяжы, шмат алкаголікаў, наркаманаў, якім патрэбна доза.

«Але ўсе, з кім я размаўляў, нават бяздомныя і алкаголікі, падтрымліваюць абаронцаў Курапатаў, асуджаюць гэтую рэстарацыю на касцях. Думаю, уладальнікам рэстарацыі будзе ўсё цяжэй і цяжэй. У пятніцу а 12 гадзіне мы правядзем пасяджэнне штаба пра байкот, абмяркуем, прымем супольную пастанову, бо абароне трэба развівацца», - адразу падзяліўся найбліжэйшымі планамі Павел.

У 8-й камеры на другім паверсе ізалятара разам з Паўлам сядзелі ў розны час ад 4 да 6 чалавек. Стаўленне да арыштантаў было нармальнае.

«Міліцыянты не лютавалі. Нашы дзеянні дапамагаюць знайсці ўправу на ўладу. Мяркую, што на іх маюць дзеянне гэтыя ўсе бясконцыя скаргі, паперы, якія мы ўвесь час пішам», - робіць выснову Севярынец.

Што да харчавання, ён падзякаваў маці і ўсім астатнім за перадачы.

«На Акрэсціна распавядаюць гісторыю пра нігерыйца, які пешшу з Турцыі прыйшоў сюды, і калі яму паставілі міску з тутэйшай кашай, ён сказаў «Бррр, я не злачынца, я гэта значыць не буду».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках