25 красавiка 2024, Чацвер, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў даў падрабязнае інтэрв'ю

6
Аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў даў падрабязнае інтэрв'ю

Экс-кіраўнік менскага СІЗА №1 пагаварыў з журналістамі праекта «The людзі».

15 жніўня праект «The людзі» апублікаваў на сваім youtube-канале фільм, прысвечаны смяротнаму пакаранню ў Беларусі, паведамляе «Белсат».

«Заўсёды былі запасныя стралкі, але страляў адзін. Часам даводзілася і па чатыры разы страляць. Ну, не атрымліваецца з першай кулі. Лекар правярае - сэрца б'ецца. Можна пачакаць, калі памрэ, а можна яшчэ раз стрэліць. Пастанову прымаў я», - распавядае былы кіраўнік менскага СІЗА № 1 Алег Алкаеў.

Са слоў экс-кіраўніка менскага СІЗА №1 выканаўцы смяротных прысудаў «ведалі, што робяць» і не пакутавалі праз гэта.

Акрамя брутальных падрабязнасцяў выканання смяротных прысудаў у фільме распавядаецца пра рэжым дня «смяротнікаў».

«У іх звычайна грошай няма. Прадукты ў кіёску яны не куплялі. У асноўным цыгарэты. У камерах сядзелі па два чалавекі. У нас было, здаецца, 17 камер. Калі было шмат народу, то і па тры чалавекі сядзелі», - успамінае Алкаеў.

Беларусь - адзіная ў Еўропе і СНД краіна, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Міжнародная супольнасць неаднаразова заклікала беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. На рэферэндуме 1996 года 80,44% беларусаў прагаласавалі супраць скасавання смяротнай кары.

Алег Алкаеў - былы кіраўнік менскага СІЗА №1 (1996-2001 гг.). Аўтар кнігі «Расстрэльная каманда». Атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне. У 2001 годзе выказаў здагадку, што беларускіх апазіцыйных палітыкаў забілі з пісталета, які ён выдаў на загад экс-міністра МУС Беларусі Юрыя Сівакова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках