29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка за тыдзень падолела трох тэнісістак з топ-10 рэйтынгу WТА

5
Арына Сабаленка за тыдзень падолела трох тэнісістак з топ-10 рэйтынгу WТА
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: BRYN LENNON/GETTY IMAGES

Апошнія поспехі дазволяць беларусцы з панядзелка ўвайсці ў топ-30 сусветнага рэйтынгу.

Беларуска Арына Сабаленка за мінулы тыдзень падолела трох тэнісістак з топ-10 рэйтынгу WТА, паведамляе pressball.by.

9 жніўня ў другім коле "Прэм'ера" у Манрэалі наша суайчынніца нанесла паразу другой ракетцы свету данійцы Каралін Вазняцкі - 5:7, 6:2, 7:6 (4). 15 жніўня, у другім раўндзе турніру катэгорыі "Прэм'ер" ў Цынцынаці Сабаленка зламала супраціў восьмага нумара рэйтынгу чэшкі Караліны Плішковай - 2:6, 6:3, 7:5. А затым ў трэцім раўндзе беларуска разабралася з пятай ракеткай свету французкай Каралін Гарсіяй - 6:4, 3:6, 7:5.

У чвэрцьфінале турніру ў Цынцынаці Сабаленка згуляе з Мэдысан Кіз з ЗША (13 WТА). Адзначым, што апошнія поспехі дазволяць Арыне з панядзелка ўвайсці ў топ-30 сусветнага рэйтынгу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках