23 красавiка 2024, aўторак, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Прысутнасць войска ЗША ў Польшчы дазволіць стрымаць усялякага агрэсара

2
Анджэй Дуда: Прысутнасць войска ЗША ў Польшчы дазволіць стрымаць усялякага агрэсара
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Прэзідэнт Польшчы выказаў надзею на паглыбленне вайсковага супрацоўніцтва з ЗША дзеля бяспекі Еўропы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, выступаючы на парадзе з нагоды Дня ўзброеных сілаў, выказаў надзею на сталую вайсковую прысутнасць ЗША ў сваёй краіне, паведамляе «Голас Амерыкі».

Польшча асцерагаецца новай агрэсіі з боку Расеі, і Дуда заявіў, што сталая прысутнасць Войска ЗША дазволіла б «стрымаць усялякага патэнцыйнага агрэсара».

Узброеныя сілы ЗША і амерыканскія вайскоўцы ў рамках місіі NATO падтрымліваюць ратацыйную прысутнасць у Польшчы і іншых краінах на ўсходнім флангу NATO - Літве, Латвіі і Эстоніі, - бо тыя ўстурбаваныя пагрозай з боку Расеі з тых часоў, як ў 2014 годзе яна анэксавала Крым.

Польшча нядаўна пачала лабіяваць стварэнне сталай амерыканскай базы ў краіне і павелічэнне кантынгенту. Польшча ўважае ЗША за свайго галоўнага абаронцу праз некаторыя сумневынаконт таго, што еўрапейскія хаўруснікі з NATO сапраўды ўстануць на яе абарону ў выпадку патрэбы.

Парад праводзіцца ў рамках нацыянальнага свята, прысвечанага перамозе Польшчы над бальшавіцкай Чырвонай арміяй у Варшаўскай бітве 1920 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках