29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіраль гісторыі: як праз дэфолт у РФ страйкавалі рабочыя Трактарнага завода

1
Спіраль гісторыі: як праз дэфолт у РФ страйкавалі рабочыя Трактарнага завода
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА BYMEDIA

Беларускія ўлады не зрабілі высноў з таго ўрока дагэтуль.

20 гадоў таму, у «чорны аўторак» 17 жніўня 1998 года, Расея абвясціла дэфолт на кароткатэрміновых аблігацыях. Цэнтрабанк перастаў падтрымліваць рубель, піша тэлеграм-канал «Баста».

Прычынай крызісу стала значнае скарачэнне нафтавых даходаў: тады барэль расейскай экспартнай маркі Urals вагаўся ля 10-15 даляраў. Гэта азначала памяншэнне валютных рэзерваў Цэнтрабанка для ўтрымання курсу рубля. Кошты нафты папаўзлі ўніз у тым ліку праз крызіс у Паўднёва-Усходняй Азіі. Што таксама знізіла ўпэўненасць заходніх інвестараў і крэдытораў у краінах, якія развіваюцца - менавіта такой тады лічылася Расея. А значыць, чакаць сур'ёзнага падсілкоўвання звонку таксама не даводзілася.

Расейская дзяржава была не ў стане плаціць за ўнутраныя пазыкі. Пры гэтым заставаліся яшчэ і абавязанні перад замежнымі партнёрамі - на суму блізу $150 мільярдаў, большую частку з якіх складала дзяржаўная запазычанасць СССР. У краіне ўсчаўся крызіс. Расейскі рубель за дзень абясцэніўся ў чатыры разы, значна ўпаў узровень жыцця насельніцтва, банкаўская сістэма была спаралізаваная на некалькі месяцаў.

Крызіс адбіўся і на суседніх краінах, у тым ліку і на Беларусі. Паводле афіцыйных звестак Нацбанка, за чатыры месяцы нацыянальная валюта абясцэнілася амаль у 2,5 разы. Існаваў і ценявы валютны рынак, курс даляра на якім быў вышэйшы за афіцыйны ўдвая. Абвастрылася харчовая праблема, па прадукты станавіліся вялізныя чэргі, а разгублены Лукашэнка толькі і мог, што за яйкі брацца.

Восенню 1998 года забаставалі рабочыя Трактарнага завода. Яны выставілі патрабаванні падвысіць заробкі і даць незалежным прафзвязам жывы эфір. Прыстрашылі спыніць працу і салігорскія шахцёры.

Выступы рабочых вымусілі ўлады краіны павялічыць заробак на 25%, а «парламент» спехам абмежаваў стаўку падаходнага падатку 30 адсоткамі.

Тым не менш, высноў з падзей 1998 года беларускія ўлады не вынесла. Рэформы дагэтуль не праведзеныя, замест гэтага дыктатар ганяе ў райцэнтры запускаць заводы. Эканоміка Беларусі па-ранейшаму прывязаная да Расеі, і кожныя праблемы там, у тым ліку і выкліканыя санкцыямі, непазбежна адаб'юцца на нас. Галоўнае, правільна імі скарыстацца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках