25 красавiка 2024, Чацвер, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ будзе ўсталёўваць свае шыфры на сім-карткі расейцаў

6
ФСБ будзе ўсталёўваць свае шыфры на сім-карткі расейцаў

Новыя правілы ўстанаўліваюцца на падставе «закона Яравой».

Мінкамсвязі РФ прапануе ўвесці айчынную крыптаграфічную абарону ў сетках сувязі, вынікае з тэксту праекта загаду, з якім азнаёміўся «Коммерсант». Прапанаваныя ўстановай захады запатрабуюць пераходу расейцаў на новыя сім-карткі.

Патрабаванні, выстаўленыя ўстановай, абумоўлены «законам Яравой». Згодна з праектам загаду, ідэнтыфікацыя абанентаў павінна праходзіць з дапамогай сертыфікаванага ФСБ шыфравання. Такім чынам, сім-карткі становяцца сваім статусам сертыфікаванымі сродкамі абароны інфармацыі, што вядзе да немагчымасці іх продажу звычайным чынам.

Як сказала крыніца выдання ў адным з аператараў сувязі, цяпер сім-карткі закупляюцца ў двух замежных вытворцаў, якія ўсталёўваюць на іх свае сістэмы крыптаграфічнай абароны. Упэўненасці ў тым, што ключы ад гэтай абароны вытворцы не перададуць замежным спецслужбам, няма, у сувязі з чым ведамства ўгледзела патрэбу перайсці на сертыфікаваныя ФСБ сродкі абароны. «Мінкамсвязі прапануе ўсталёўваць на сім-карткі, закупленыя за мяжой, і на сеткавае абсталяванне аператараў айчынныя сродкі крыптаграфічнай абароны, што гарнатуе вялікую бяспеку. Але такіх рабочых сістэм пакуль няма на рынку», - растлумачыў суразмоўца.

Паводле ацэнак «Вымпелкома», пададзеныя ў праекце загаду, такія змены запатрабуюць ад усіх удзельнікаў рынку выдаткаў на 5 млрд рублёў. У той жа час у водгуку Мінэканомікі на праект загаду паказваецца, што патрабаванні могуць пацягнуць за сабой закупку адпаведнага абсталявання з разліку адна адзінка на кожныя 10 тысяч абанентаў. З улікам колькасці карыстальнікаў мабільнай сувязі ў Расеі, гаворка можа ісці аб выдатках больш як на 83 млрд рублёў.

Акрамя таго, Мінэканомікі негатыўна паставілася да замацавання неабходнасці выкарыстання сім-карт для сувязі. «Фактычна прапанаванае наконт сім-картак рэгуляванне замарожвае тэхналагічнае развіццё галіны, прадпісваючы абавязковае выкарыстанне сім-картак, у той час як сусветным трэндам апошніх гадоў з'яўляецца адмова ад гэтага фармату абсталявання», - падкрэслілі ва ўстанове.

Як адзначае «Коммерсант», нават у выпадку праходжання праекта, нягледзячы на адзнакі, дадзеныя ў водгуку Мінэканомікі, загад не пацягне за сабой неабходнасць аднаразовай замены ўсіх сім-картак у Расеі, бо на ўжо выдадзеныя сім-карткі ён не распаўсюджваецца.

Так званы закон Яравой у дачыненні да арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі ў інтэрнэце (да іх належаць мэсэнджары, форумы, сацыяльныя сеткі і сайты знаёмстваў ды іншае) увайшоў у дзеянне з 1 ліпеня 2018 года. Папраўкі, ўнесеныя ім у заканадаўства, носяць антытэрарыстычны характар. «Закон Яравой» абавязвае кампаніі захоўваць трафік (запісы размоў, паведамленні, малюнкі, відэа і г.д.) цягам паўгода. На патрабаванні дзяржаўных органаў, якія вядуць аператыўна-вышуковую дзейнасць або якія гарантуюць бяспеку краіны, кампаніі абавязаны выдаваць захаваную інфармацыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках