25 красавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калега Коржыча: Начальнікі бачылі, што адбываецца, але нічога не рабілі

8
Калега Коржыча: Начальнікі бачылі, што адбываецца, але нічога не рабілі
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Пра злачынствы ў Печах ведалі тыя, хто рангам вышэй за сяржантаў, якія апынуліся на лаве падсудных.

17 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна пачынаецца восьмае судовае пасяджэнне Менаблсуда, які разглядае справу аб гібелі 21-гадовага Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. На лаве падсудных трое сяржантаў - 23-гадовы Яўген Бараноўскі, 20-гадовы Ягор Скуратовіч і 22-гадовы Антон Вяжевіч, паведамляе «Еўрарадыё».

Афіцэраў на лаве падсудных няма. Сяржанты абвінавачваюцца паводле ч. 1, 2 арт. 430 (атрыманне хабару службовай асобай) і ч. 3 арт. 455 КК (злоўжыванне і перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да цяжкіх наступстваў). Бараноўскага таксама абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 205 (крадзеж). Ён віну прызнаў часткова паводле ўсіх артыкулаў, а Скуратовіч і Вяжевіч не прызналі ч. 3 арт. 455 - тую, якая тычыцца смерці шарагоўца Коржыча.

На пасяджэнні працягваюць дапытваць пацярпелых. 16 жніўня шараговец Аляксандр Новак, які служыў у адной роце з Сашам Коржыч, згадаў, што вайскоўцы, якія паводле пасадаў былі вышэй за абвінавачаных сяржантаў, не раз бачылі, як шарагоўцы адціскаюцца на іх загад, але нічога не рабілі, каб ім перашкодзіць. Іншыя пацярпелыя згадвалі выпадкі, калі абвінавачаныя сяржанты прымушалі іх плаціць грошы ці прыносіць прадукты харчавання за магчымасць схадзіць у краму ці карыстацца мабільнымі тэлефонамі, а таксама выкарыстоўвалі фізічныя пакаранні за мінімальныя правіннасці або без прычыны.

Цела Сашы Коржыча знайшлі ў пятлі ў склепе медыцынскай роты вайсковай частцы 3 кастрычніка 2017 года. Шараговец правісеў ў пятлі сем дзён. У жаўнера былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая футболка. Расследаванне доўжылася паўгода. 19 красавіка Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці шарагоўца ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя жаўнеры кажуць, што ў Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках