25 красавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома імя самай высокааплатнай акторкі ў свеце

2
Стала вядома імя самай высокааплатнай акторкі ў свеце
СКАРЛЕТ ЁХАНСАН
ФОТА: CORBIS ENTERTAINMENT/LARS NIKI/GETTY IMAGES

Forbes абнавіў рэйтынг.

Паводле версіі часопіса Forbes акторкай, якая за год зарабіла больш за ўсё грошай, стала амерыканка Скарлет Ёхансан, піша korrespondent.net.

Амерыканская акторка Скарлет Ёхансан стала лідаркай рэйтынгу самых высокааплатных акторак 2018 года. Спіс быў апублікаваны на сайце часопіса Forbes у чацвер, 16 жніўня.

За год 33-гадовая акторка зарабіла 40,5 мільёна даляраў.

На другім месцы была Анджэліна Джолі, якая зарабіла 28 мільёнаў даляраў. Тройку лідарак замкнула Джэніфер Эністан з прыбыткам 19,5 мільёна даляраў.

У дзясятку рэйтынгу таксама ўвайшлі Джэніфер Лоўрэнс, Рыз Уізерспун, Кейт Бланшэт, Галь Гадот, Джулія Робэртс, Міла Куніс і Меліса Макартні.

Агулам 10 самых высокааплатных акторак зарабілі 186 мільёнаў даляраў да выліку падаткаў. Агульная вырасла на 16 адсоткаў у параўнанні з 2017 годам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках