25 красавiка 2024, Чацвер, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне значна вырасла колькасць працаўнікоў з высокім заробкам

9
Ва Украіне значна вырасла колькасць працаўнікоў з высокім заробкам

У краіне растуць паказчыкі дабрабыту.

У ліпені 2018 году колькасць работнікаў, чый заробак перавысіў паказчык у 10 тысяч грн дасягнула 26,8%, тады як у мінулым годзе гэты паказчык складаў 17%.

Пра гэта паведаміла Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.

У той жа час, колькасць працаўнікоў з мінімальным заробкам па выніках чэрвеня знізілася да 7,4% з 9% у папярэднім годзе. Пры гэтым мінімальны заробак вырас з 3 200 грн да 3 723 грн.

Таксама знізілася дзель працаўнікоў, якія атрымліваюць заробкі да 4 тысяч грн - да 15,4% па выніках чэрвеня супраць 24,4% у папярэднім годзе.

Дзель работнікаў з заробкамі 8-10 тысяч грн за год вырасла з 9,4% да 11%.

Даволі стабільным застаецца паказчык работнікаў з заробкамі 6-8 тысяч грн. Па выніках чэрвеня іх было 15,2% супраць 15,5% у папярэднім годзе.

Раней паведамлялася, што ў ліпені гэтага года рэальны заробак ва Украіне вырас на 13% у параўнанні з чэрвенем мінулага года, а параўноўваючы з траўнем 2018 года - на 4,8%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках