25 красавiка 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вас тут 300 чалавек!»: Кадравік забыўся адправіць беларуса на пенсію

1
«Вас тут 300 чалавек!»: Кадравік забыўся адправіць беларуса на пенсію
Фота: dneprovec.by

Абаронай правоў работніка водаканала заняўся прафзвяз РЭП.

Работнік Рэчыцкага водаканала Уладзімір Пархута адзначыў 50-годдзе ў 2013 годзе. Тады ж ён звярнуўся да свайго начальства з просьбай адправіць яго на пенсію: хоць у той час мужчыны ў Беларусі выходзілі на пенсію ў 55 гадоў, ён меркаваў, што меў права на льготную пенсію, зарабіўшы яе ў шахце. Адно «але» - шахта, на якой ён працаваў у 80-90-х гадах, знаходзілася ў Казахстане. Менавіта з гэтай прычыны наймальнік адмовіў яму. Пры гэтым наймальнік нават не зарэгістраваў ягоны зварот, адмовіўшы вусна. Гэтым фактам распачаўся цэлы ланцужок парушэнняў працоўнага заканадаўства на Рэчыцкім водаканале ў дачыненні да Уладзіміра Пархуты, паведамляе praca-by.info.

Кіроўца дачакаўся 55 гадоў, і ў сакавіку 2018 зноў прыйшоў да наймальніка па пенсію. Аднак яму зноў заявілі, што на пенсію выходзіць рана: пенсійная рэформа павялічыла ўзрост. Тады Уладзімір Пархута ўступіў у прафзвяз РЭП, і яго інтарэсы стаў бараніць <>bЛеанід Судаленка, прававы інспектар РЭП Гомельскай вобласці.

15 жніўня 2018 года ў Рэчыцкім раённым судзе прайшло першае пасяджэнне паводле пазову Уладзіміра Пархуты да наймальніка. Акрамя пазоўніка і адказчыка, у судовым працэсе ўдзельнічалі прадстаўнікі Аддзела сацабароны.

Леанід Судаленка растлумачыў, што на працадаўцаў ляжыць поўная адказнасць за адпраўленне работніка на пенсію, у тым ліку і паводле першага спісу шкоднасці:

- Заканадаўства не толькі ўскладае такі абавязак на кадравыя службы наймальніка, але і ўстанаўлівае персанальную адказнасць за несвоечасовае афармленне дакументаў для афармлення пенсіі. Нягледзячы на тое, што ў 2016-м годзе пенсійнае заканадаўства змянілася, у майго даверніка быў спецыяльны стаж, дастатковы для выхаду на пенсію.

Працадаўца адмовіўся прызнаваць сваю віну, нават калі яму паказалі на відавочныя парушэнні. Работнік аддзела кадраў адказаў, як у вядомым анекдоце пра чаргу і прадаўца:

- Вас тут трыста чалавек! - маючы на ўвазе, што з такой колькасцю працоўных кніжак немагчыма за ўсім угледзець.

Леанід Судаленка запярэчыў:

- А ў годзе 365 дзён. Ці можна было праглядаць кожны дзень па працоўнай кніжцы?

Галоўная праблема справы Уладзіміра Пархуты ў тым, што працоўнае заканадаўства Беларусі, пачынаючы з 1992 года, калі быў прыняты закон «Аб пенсійным забеспячэнні», не залічвае ў спецыяльны стаж працу на такіх рабочых месцах, якія не былі атэставаныя паводле спецыяльнай працэдуры. Але гэтая працэдура атэстацыі існуе толькі ў Беларусі. Такіх патрабаванняў да працоўных месцаў няма больш нідзе: і ў Казахстане, і ў Расеі не трэба дадатковай атэстацыі даводзіць, што праца шахцёра ў шахце - гэта шкодныя ўмовы.

Уладзімір Пархута, працуючы ў казахстанскім Шахцінску, і не падазраваў, што з 1992 года для Беларусі, куды ён праз некалькі гадоў пераедзе, яго праца перастала быць асабліва цяжкай, якая дае права на льготную пенсію.

Леанід Судаленка мяркуе, што ягоны давернік стаў закладнікам працэсаў, якія суправаджалі распад СССР:

- Навошта вы патрабуеце атэстацыю гэтых працоўных месцаў, калі ніякая краіна іх не праводзіць?

Але нават з улікам стажу, які часткова «згарэў» праз асаблівасці беларускага працоўнага заканадаўства, Уладзімір Пархута павінен быў сысці на пенсію год таму. Гэтую дату прапусціў наймальнік. Прафзвяз РЭП будзе бараніць права былога шахцёра атрымаць выплаты за гэты перыяд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках