20 красавiка 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі прадказалі шэраг дэфолтаў

3
Расеі прадказалі шэраг дэфолтаў
Фота: shutterstock

Гэта можа адбыцца пасля падатковага ўдару па буйным бізнэсе.

Рэалізацыя ініцыятывы аб канфіскацыі звышпрыбыткаў у расейскіх кампаній горна-металургічнага і хімічнага комплексу прывядзе да дэфолту шэрагу прадпрыемстваў і замарудзіць рост ВУП, заявіў Расейскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП), піша finanz.ru.

Канфіскацыя парушае асноўныя прынцыпы прадпрымальніцкай дзейнасці, мяркуе аб'яднанне прадпрымальнікаў.

Памочнік прэзідэнта РФ Андрэй Белавусаў ў лісце Уладзіміру Пуціну прапанаваў канфіскаваць у металургічных і хімічных кампаній 513,7 рублёў дадатковых даходаў і накіраваць іх на выкананне травеньскага ўказа прэзідэнта. У чацвер прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў пра тое, што пазіцыя Уладзіміра Пуціна аб канфіскацыі звышпрыбыткаў будзе сфармуляваная пасля прапрацоўкі прапановы ва ўрадзе.

«Кампаніі сутыкнуцца з агульным крызісам крэдытаздольнасці і плацежаздольнасці, - заявіў РСПП ў адказ на ініцыятыву. - Рэалізацыя ініцыятывы прывядзе да дэфолту шэрагу кампаній».

Гэта вымусіць кампаніі пайсці на скарачэнне інвестыцыйных і сацыяльных праграм, а таксама адбярэ «ўсялякія стымулы да падвышэння эфектыўнасці і прадукцыйнасці прадпрыемстваў», мяркуе РСПП.

«Усё гэта негатыўна паўплывае на канкурэнтаздольнасць і пазіцыі лідара расейскіх прадпрыемстваў на сусветным рынку, што суправаджаецца адмоўным мультыплікатыўным эфектам на сумежныя галіны, што ў выніку прывядзе да скарачэння падатковай базы і зніжэння тэмпаў росту ВУП», - гаворыцца ў заяве. Больш за тое, прапанаваная ініцыятыва прывядзе да немагчымасці выканання травеньскага ўказа прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна "ў частцы прарыўнога развіцця галін і нарошчвання экспарту несыравінавых тавараў", папярэджвае РСПП.

У спіс кампаній, у якіх прапануецца канфіскаваць дадатковыя даходы, патрапілі, НЛМК, «Северсталь», Магнітагорскі металургічны камбінат, «Мечэл», «Металаінвест», Evraz, «Нарнікель», «Алроса», «Полюс», «Сібур», «Уралкалій» і «Фасагра».

Са звестак крыніц ТАСС, «да вечара чацвярга» свае меркаванні наконт ініцыятывы і разлікі ў Мінфін павінны былі падаць чатыры профільныя расейскія міністэрствы, сярод якіх Мінпрамгандаль, Мінэканомразвіцця, Мінэнэрга і Мінпрыроды. Агульная пазіцыя міністэрстваў, якім даручана падаць абгрунтаванні, павінна быць сфармавана 17 жніўня.

У чацвер крыніца ў Мінэканамразвіцця паведаміла ТАСС, што яе ўстанова супраць канфіскацыі, а крыніца ў Мінпрыроды - што яе ўстанова бачыць рызыкі ад гэтай ініцыятывы, у тым ліку для геолагавыведкі, аб'ёмы якой могуць знізіцца праз дадатковую нагрузкі на галіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках