16 красавiка 2024, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сетка заправак А-100 выстаўленая на продаж

13
Сетка заправак А-100 выстаўленая на продаж

А-100 - гэта адзіная буйная ў Беларусі сетка АЗС з беларускім прыватным капіталам.

Уладальнік групы кампаній А-100 Аляксандр Цэнцер выставіў на продаж сетку аднайменных заправак. Пра гэта tut.by распавялі тры крыніцы ў фінансавай сферы і нафтаперапрацоўцы.

«Даходы ўпалі, бізнэс сцяўся, пазыкі прыстойныя. Выхадаў два - альбо прадаць, альбо прыцягнуць інвестара», - сказаў адзін з суразмоўцаў.

«Так, А-100 выставіла на продаж і запраўкі, і нафтабазы. Колькі хочуць? Дорага. Пры такіх надбаўках бізнэс вельмі складаны. Хто можа набыць? Можа, расейцы набудуць. Але гэта будзе больш палітыка», - адзначыла крыніца ў нафтаперапрацоўчым бізнэсе.

А-100 - гэта адзіная буйная ў Беларусі сетка АЗС з беларускім прыватным капіталам. Яна налічвае 34 заправачныя станцыі з наборам розных сэрвісаў, гаворыцца на сайце кампаніі. Большая частка заправак знаходзіцца ў Менску і Менскім раёне.

У 2013 годзе А-100 прыцягнула крэдыт еўрапейскага банка сумай 10 млн даляраў на сваё развіццё. Праект коштам 20 млн даляраў (астатняе павінны былі скласці ўласныя сродкі) прадугледжваў павелічэнне сеткі заправачных станцый як мінімум удвая - з 21 да 45-50. Крэдыт быў прадстаўлены на 7 гадоў.

Два месяцы таму ўладальнікі прыватных заправак (у іх ліку - «Астатрэйдынг» (брэнд А-100) напісалі ліст дзяржорганам з просьбай ужыць «тэрміновыя захады» для паляпшэння фінансава-эканамічных умоў працы. У звароце падкрэслівалася, што са студзеня 2015 года маржынальнасць даходаў прадпрыемстваў ад раздробнага гандлю палівам практычна не змянілася, што абумоўленае яго наўпроставай залежнасцю ад кошту рэалізацыі, якая рэгулюецца «Белнафтахімам». Пры гэтым выдаткі ў асноўных артыкулах павялічыліся. Акрамя таго, павелічэнне абсалютнага раздробнага кошту на паліва прывяло да росту выдаткаў на банкаўскія паслугі (інкасацыю, эквайрынг) на 13%. Рост курсу даляра (на 68%) забяспечыў рост коштаў абсталявання і камплектуючыя ў прапарцыйных суадносінах. Такім чынам, уладальнікі АЗС былі вымушаныя канстатаваць той факт, што «рост выдаткаў пры сталым маржынальным даходзе носіць працяглы сістэмны характар», што прывяло да адмоўных фінансавых вынікаў і, як следства, да спынення новых інвестыцый у бізнэс, зніжэння фінансавання ў асноўныя фонды.

Аляксандр Цэнцер адмовіўся ад каментароў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках