19 красавiка 2024, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця вядомы журналіст Юрый Тапарашаў

Пайшоў з жыцця вядомы журналіст Юрый Тапарашаў

Яго называлі адным з «зуброў» беларускай журналістыкі.

На 83 годзе пайшоў з жыцця Юрый Паўлавіч Тапарашаў - вядомы журналіст, юрыст, медыя-трэнер.

У свой час ён працаваў загадчыкам аддзела «Вечернего Минска», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Феміда» ў яе найлепшыя часы, супрацоўнікам часопіса «Вожык», «Юридической газеты». Юрый Паўлавіч вёў праграмы «Народны кантроль», «Закон і парадак», якія, як ён прызнаваўся, па вастрыні закранутых сацыяльных праблем былі куды больш адкрытымі і менш цэнзураванымі, чым перадачы на сучаснай тэлевізіі, паведамляе baj.by.

Ён таксама актыўна супрацоўнічаў з часопісам Беларускай асацыяцыі журналістаў «Абажур».

«З Юрыем Паўлавічам мы з трэнінгамі па сучаснай журналістыцы аб'ездзілі практычна ўсе значныя незалежныя рэгіянальныя выданні», - піша Аляксандр Коктыш.

З інтэрв'ю газеце «Бобруйский курьер»:

«Калі вярнуцца да таго часу, калі я працаваў на ТБ, то, нягледзячы на тое, што ў нас быў куратар з ЦК на Карла Маркса, 38, які тлумачыў нам, як і што нам рабіць, мы ўсё адно рабілі якасны прадукт».

Ён прызнаваўся, што любіць джаз, і казаў, што той падаўжае яму жыццё...

Яго называлі адным з «зуброў» беларускай журналістыкі.

Пахаваны Юрый Тапарашаў будзе на Паўночных могілках.

Вечная памяць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках