23 красавiка 2024, aўторак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Вельмі дзіўная рэакцыя Гурэнкі на галы, якія «Дынама» забівала «Зеніту»

8
Фотафакт: Вельмі дзіўная рэакцыя Гурэнкі на галы, якія «Дынама» забівала «Зеніту»
СЯРГЕЙ ГУРЭНКА
ФОТА: ТАСС

Калі ўся лаўка запасных радавалася галам, Гурэнка хапаўся за галаву.

У інтэрнэце прадаўжаецца дыскусія з нагоды гульні менскага «Дынама» і піцерскага «Зеніту» ў Лізе Еўропы. Чытачы спартовых сайтаў звярнулі ўвагу на некалькі дзіўных момантаў.

Напрыклад, адсутнасць у заяўцы «Дынама» найлепшага гульца першага матчу серба Ураша Нікаліча. Перад гульнёй былі паведамленні, што легіянер здаровы і трэніруецца. Аднак у заяўку ён не патрапіў нібыта з прычыны запалення ахілава сухажылля. Пры гэтым серб гуляў з такім жа запаленнем апошні месяц, піша nn.by.

Кінулася ў вочы і тое, што трэнер «Дынама» Сяргей Гурэнка так і не выпусціў на гульню свайго сына Арцёма, які выходзіў на поле адзінаццаць матчаў запар. А ў гэтай гульні было нават не тры, а чатыры замены.

І нарэшце, вельмі дзіўная рэакцыя Сяргея Гурэнкі на забітыя камандай галы. Калі ўся лаўка запасных радавалася спачатку голу Уладзіміра Хвашчынскага (яго скасавалі праз афсайд), а пасля Яхаі (яго залічылі), Гурэнка хапаўся за галаву.

РЭАКЦЫЯ ГУРЭНКІ НА ГОЛ ХВАШЧЫНСКАГА...
... І ЯХАІ.

Магчыма, Гурэнка заўсёды так рэагуе ў стрэсавай сітуацыі? Відавочна, што не.

Мы прагледзелі трансляцыю першай сустрэчы «Дынама» і «Зеніту» ў Менску. Рэакцыя Гурэнкі на забітыя камандай галы не заўсёды трапляла ў трансляцыю, але з таго, што паказалі на тэлевізіі, відаць, што за галаву ён усё ж не хапаўся.

ТАК ГУРЭНКА РЭАГАВАЎ У МЕНСКУ.
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках