23 красавiка 2024, aўторак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Славеніі зацвердзіў прэм'ерам былога коміка Мар'яна Шарца

3
Парламент Славеніі зацвердзіў прэм'ерам былога коміка Мар'яна Шарца
МАР'ЯН ШАРЭЦ

За Шарца прагаласавалі 55 з 90 дэпутатаў.

Парламент Славеніі зацвердзіў кандыдатуру Мар'яна Шарца на пасадзе прэм'ер-міністра краіны.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com са спасылкай на славенскі партал RTV.

За Шарца прагаласавалі 55 з 90 дэпутатаў. Для абрання яму была неабходная падтрымка не менш чым 46 дэпутатаў.

Кандыдатуру Шарца вылучылі пяць левацэнтрысцкіх партый, якія абмяркоўваюць пытанні фармавання будучага ўраду. Цягам 15 дзён новы прэм'ер павінен прадставіць на зацвярджэнне парламента склад свайго ўрада.

Мар'ян Шарэц - былы актор і комік, ён прапрацаваў мэрам горада Камніка два тэрміны.

Ён узначальвае партыю LMS, якая дамовілася аб кааліцыі меншасці з сацыял-дэмакратамі, Партыяй умеранага цэнтра, партыяй экс-прэм'ер-міністра Аленкі Братушак SAB і партыяй пенсіянераў Desus. Гэтыя пяць партый разам займаюць 43 месцы ў парламенце, гэта значыць, у іх няма большасці.

Аднак сёння за Шарца аддалі галасы і дэпутаты Левай партыі, у якой раней заявілі, што не плануюць удзельнічаць ва ўрадзе.

У чэрвені на выбарах у Славеніі перамагла антымігрантская Славенская дэмакратычная партыя (SDS) былога прэм'ер-міністра Янеза Яншы. Яна атрымала 25 месцаў у парламенце, але не змагла знайсці кааліцыйнага партнёра для фармавання ўрада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках