18 красавiка 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці забойства міліцыянта ў Івацэвіцкім раёне

Сталі вядомыя падрабязнасці забойства міліцыянта ў Івацэвіцкім раёне

Жыхар вёскі Бабровічаў выявіўся паляўнічым.

Сусед стралка, жыхар вёскі Бабровічы Івацэвіцкага раёна, распавёў аб мясцовым жыхара, які зладзіў перастрэлку з міліцыянтамі. Як стала вядома euroradio.fm, стралка клічуць Дзьячок Сяргей.

Са слоў мясцовага жыхара, да Сяргея Сямёнавіча прыехалі міліцыянты, каб праверыць ці здаў ён стрэльбу. Той адразу пачаў страляць па міліцыі. Адзін міліцыянт быў забіты на месцы, другі паранены. Пасля гэтага стралок зачыніўся ў доме і прыстрашыў спаліць будынак.

Мясцовыя жыхары кажуць, што Сяргей Сямёнавіч апошнім часам паводзіў сябе як вар'ят. Кажуць, што ён быў паляўнічым і ў яго нібыта канфіскавалі зброю, а міліцыянты прыехалі праверыць гэта.

У вёску ўжо прыехала група захопу. Аднак пакуль яны не пачалі актыўныя дзеянні. Са слоў суседа, хуткая дапамога не можа забраць параненага міліцыянта, бо вясковец не дае магчымасці да яго падабрацца - страляе.

Пазней стала вядома, што стралка «нейтралізавалі», ён жывы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках