20 красавiка 2024, Субота, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус рыхтаваўся чатыры гады і ўстанавіў рэкорд Гінэса

4
Беларус рыхтаваўся чатыры гады і ўстанавіў рэкорд Гінэса
МАКСІМ ТРУХАНАВЕЦ

Максім Труханавец устанавіў рэкорд у колькасці выхадаў сілай на дзве рукі.

«Што б ты не зрабіў у варкаўце, Максім ужо зрабіў гэта лепш за цябе», - кажуць пра аднаго з самых вядомых беларускіх спартоўцаў руху workout Максіма Труханаўца. У гэтага хлопца ўжо быў адзін рэкорд Гінэса, у максімальнай колькасці падцягванняў, а на днях з'явіўся другі - у колькасці выхадаў сілай на дзве рукі, піша tut.by.

Вось тое самае відэа, якое Максім Труханавец адправіў у Сусветную кнігу рэкордаў: 17 сакавіка пры сведках ён выканаў 27 выхадаў сілай на дзве рукі. Чаму залічылі толькі цяпер?

- Можна заплаціць прыкладна 900 даляраў, і тады заяўку разгледзяць цягам тыдня, - тлумачыць атлет. - А бясплатныя запыты камісія вывучае некалькі месяцаў. Працэс стасункаў з мэнэджарамі Кнігі рэкордаў няхуткі: могуць папрасіць даслаць фатаграфіі або відэаматэрыялы.

За гэтымі дзвюма хвілінамі на відэа - чатыры з паловай гады падрыхтоўкі. Трэніроўкі ў спартоўца займаюць мінімум дзве гадзіны, шэсць разоў на тыдзень. Тым больш, што ёсць яшчэ асноўная праца: Максім - праграміст.

У выхадаў ніжняя фаза - як падцягванні, верхняя - як адцісканні. У момант пераходу дадатковая нагрузка ідзе на мышцы прэса і спіны. Цяжка!

- У 2013 годзе я рабіў 22 выхады ў тым выглядзе, які патрабуе Кніга Гінэса. Думаў, што здолею пабіць рэкорд за два гады, але гэта заняло значна больш часу. З свайго досведу магу сказаць: падчас падрыхтоўкі трэба надаваць больш увагі не падрыхтоўчым практыкаванням, а таму, якое збіраешся рабіць.

У жніўні Максіму адказалі праз пошту: «Віншуем, вы - рэкардсмен». Адно паўтор не залічылі, але для таго, каб пабіць максімум, які трымаўся сем гадоў - 25 выхадаў - хапіла і 26-ці паўтораў.

Аўтар папярэдняга рэкорду, аўстраліец Джарэд Рубенштэйн, на беларуса не пакрыўдзіўся:

- Напісаў мне: «Нарэшце! Столькі гадоў ніхто не мог зрабіць больш за 25 выхадаў», - усміхаецца Максім. - Асабіста мы не знаёмыя, але сочым адзін за адным у Інстаграме.

Папяровы сертыфікат беларусу прыйдзе поштай. Першы, 2016 года, за максімальную колькасць падцягванняў за хвіліну з дадатковай вагой 18 кг, вісіць дома ў бацькоў.

Вядома, у Труханаўца ўжо існуюць планы на наступны рэкорд - але пакуль дзяліцца ён не будзе. Вось зробіць, тады распавядзе. Ёсць у яго і адказ на пытанне, які ў гэтым сэнс:

- Для мяне гэта значыць - ставіць мэты і дасягаць іх.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках