25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Беларусь наогул можа застацца без паліва

48
Экспэрт: Беларусь наогул можа застацца без паліва

Беларускія НПЗ каласальна закрэдытаваныя.

У пятніцу, 17 жніўня, стала вядома, што ў Беларусі 11-ы разам на працягу гэтага года павышаюць кошты аўтамабільнага паліва.

Напярэдадні «Белнафтахім» заявіў, што з цягам часу ў нашай краіне кошты бензіну будуць на сусветным узроўні. Ці так гэта? І як хутка будуць расці для беларускіх аўтамабілістаў кошты паліва?

З гэтым пытаннем сайт Charter97.org звярнуўся да эканамічнага аналітыка выдання «Белрынок» Таццяны Манёнак:

- «Белнафтахім» не падмануў, усё гэта сапраўды так. Кошты бензіну для беларускіх аўтамабілістаў зраўняюцца з сусветнымі.

Расея паступова, на працягу кожнага года, будзе абнуляць мыты на нафту. Усе падаткі будуць перакладзеныя з перапрацоўшчыкаў на нафтаздабытчыкаў. Такім чынам расейская нафта будзе паступаць у Беларусь сусветным коштам. Магчымая нейкая нязначная розніца за кошт лагістыкі, але агулам беларускім кіроўцам трэба быць гатовымі да павышэння коштаў бензіну да ўзроўню сусветных.

У прынцыпе, кошт расейскай нафты для Беларусі павышаецца ўжо з 2015 года і складае блізу 75% ад сусветнай. У гэтых умовах нашы нафтаперапрацоўчыя заводы фактычна субсідзіруюць продаж бензіну на ўнутраным рынку па сённяшняму кошту. Нават з улікам шматлікіх падаражэнняў «на капейку» гэты кошт застаецца нерэнтабельным.

Ці змогуць НПЗ «выстаяць» у новых умовах і далей субсідаваць унутраныя кошты бензіну - гэта вялікае пытанне. Апошнія восем месяцаў яны і так працуюць са стратамі. Не думаю, што эканамічная сітуацыя палепшыцца настолькі, каб дзяржбюджэт мог сур'ёзна дапамагчы НПЗ выжываць у новых умовах.

- Усюды нафтаперапрацоўка з'яўляецца звышпрыбытковым бізнэсам. Чаму ў нас НПЗ нясуць страты і павінны папраўляць свае справы за кошт аўтамабілістаў?

- Беларусь усё ж такі з'яўляецца краінай, якая імпартуе нафту. Таму мы наўпрост залежны ад заключаных з РФ дамоў. Паглядзіце на прыклад Украіны, якая таксама імпартуе паліва: кошт бензіну там даволі высокі. Цяпер умовы паставак з РФ змяніліся і для Беларусі - і будуць мяняцца ў яшчэ горшы бок. У такой сітуацыі багатая і развітая краіна можа пастарацца і падтрымаць сваіх аўтамабілістаў. Але гэта не наш выпадак.

Другі момант: беларускія НПЗ каласальна закрэдытаваныя і ільвіную долю валютнай выручкі накіроўваюць на пагашэнне старых запазычанняў. Калі такая сітуацыя працягнецца, то ўнутраны рынак наогул можа застацца без паліва.

- Падатковы манеўр у РФ скончыцца праз шэсць гадоў. Гэта доўгайграючы фактар. Ці ёсць больш блізкія прычыны росту коштаў на бензін у Беларусі, якія пачнуць дзейнічаць, што называецца, ужо заўтра?

- Расея ўводзіць новыя абмежаванні на імпарт нафтапрадуктаў у Беларусь. Фактычна гэта азначае ўсталяванне квот, праз якія панясе страты перш за ўсё беларускі бюджэт.

Бо чым больш нафтапрадуктаў з Беларусі пастаўлялася на экспарт, тым больш зарабляў беларускі бюджэт за кошт экспартных мыт. Цяпер гэтыя магчымасці страчваюцца. Нафтапрадукты ў Беларусь будуць пастаўляцца ў абмежаваных колькасцях, зыходзячы строга з патрэб унутранага рынку.

Таму ўлады павінны будуць радыкальна перагледзець палітыку цэнаўтварэння бензіну і значная частка выдаткаў будзе пераразмяркоўвацца з заводаў на аўтамабілістаў.

- Кошт літра бензіну ў Польшчы - блізу 1,1-1,2 еўра. А сярэдняя пенсія ў Польшчы ў 3,5 разы вышэйшая, чым у Беларусі. Атрымліваецца, што беларускім пенсіянерам давядзецца наогул адмовіцца ад аўтамабіля?

- Цяпер рост кошту паліва - гэта тэндэнцыя, якую перш за ўсё адчуюць сацыяльна не абароненыя слаі насельніцтва - пенсіянеры і г.д. Сітуацыя на ўнутраным рынку паліва ў Беларусі абвастраецца з году ў год. Цяпер Расея і зусім перайшла да «лічыльнага» механізму ўзаемадзеяння з Беларуссю. У прынцыпе, па міждзяржаўных дамовах яны маюць на гэта права.

Бюджэт Беларусі ў новых умовах будзе вымушаны павялічыць нагрузку на аўтамабілістаў, у тым ліку і з сацыяльна неабароненых груп насельніцтва. А грамадзянам давядзецца прыстасоўвацца да новай «нафтавай рэальнасці» і неяк карэктаваць патрэбы са сваімі магчымасцямі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках