25 красавiка 2024, Чацвер, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны мае намер дамагацца адстаўкі спікера Дзярждумы РФ

6
Аляксей Навальны мае намер дамагацца адстаўкі спікера Дзярждумы РФ
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Вячаслаў Валодзін замешаны ў карупцыі.

Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага мае намер дамагацца датэрміновага спынення дэпутацкіх паўнамоцтваў спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна. Адпаведную заяву ФБК накіраваў у Генпракуратуру ў пятніцу, 17 жніўня, паведамляе «Немецкая волна».

Як вынікае з новага расследавання ФБК, маці Валодзіна Лідзія Барабанава валодае кватэрай у элітным жылым комплексе ў Маскве. Акрамя таго, 82-гадовай пенсіянерцы і былой настаўніцы належаць дзесяць кампаній з «мільярднымі абарачэннямі». У Фондзе барацьбы з карупцыяй сцвярджаюць, што Барабанава з'яўляецца фіктыўным уласнікам, а насамрэч маёмасць належыць Валодзіну. Сам спікер Дзярждумы на новае расследаванне пакуль ніяк не адрэагаваў.

Каманда Аляксея Навальнага рэгулярна публікуе расследаванні аб карупцыі сярод расейскіх чыноўнікаў. У чэрвені ФБК высветліў, што беспрацоўная жонка дэпутата Дзярждумы Леаніда Слуцкага Лідзія Лыскова валодае трохпавярховым пентхаусам у цэнтры Масквы коштам не менш 400 млн рублёў. Мяркуючы з дэкларацыі аб даходах дэпутата, у яго не магло выстарчыць сродкаў на куплю гэтай нерухомасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках