19 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі самалёт трапіў у аварыю ў Судане

7
Беларускі самалёт трапіў у аварыю ў Судане
ФОТА: «AERONEWS»

Служба забеспячэння палётаў авіякампаніі адмовілася каментаваць здарэнне.

Грузавы «Іл-62М» авіякампаніі «Rada Airlines» выехаў за ўзлётную паласу ў аэрапорце ў Хартуме, паведамляе сайт тэлеканалу «Белсат».

Здымкі здарэння апублікаваў адзін з карыстальнікаў міжнароднага форуму лётчыкаў «Professional Pilots Rumour Network». Невядома, калі гэта адбылося - падчас узлёту ці пасадкі.

«Aeronews» піша, што ў выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Паводле інфармацыі рэсурсу, гэта апошні такі «Іл» у свеце, які выконвае камерцыйныя палёты.

Служба забеспячэння палётаў авіякампаніі адмовілася каментаваць здарэнне.

ФОТА: «AERONEWS»

«Rada Airlines» - беларускі авіякампанія, якая займаецца грузавымі перавозкамі. Заснаваная ў 2015-м. У флоце кампаніі - два грузавыя «Іл-65М».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках