20 красавiка 2024, Субота, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр экс-генеральны сакратар ААН Кофі Анан

1
Памёр экс-генеральны сакратар ААН Кофі Анан
Кофі Анан
ФОТА: EPA/UPG

Яму было 80 гадоў.

Ва ўзросце 80 гадоў памёр Кофі Анан, былы Генеральны Сакратар ААН (у 1997-2006 гадах), паведамляе CNN.

ААН ужо пацвердзіла інфармацыю аб яго смерці, піша "Новое время".

Кофі Анан, які нарадзіўся ў Гане ў 1938 годзе, быў сёмым Генеральным сакратаром ААН і першым, хто ўзышоў на гэту пасаду з асяроддзя супрацоўнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Да гэтага Анан працаваў у якасці памочніка генеральнага сакратара ААН у міратворчых аперацыях, а таксама затым намеснікам генеральнага сакратара ААН.

«Сёння мы смуткуем аб страце вялікага чалавека, лідара і візіянера», - паведаміла ў сваім Twitter Агенцтва ААН міграцыі.

Анан быў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2001 года - разам з ААН, «за іх працу на карысць больш арганізаванага і мірнага» грамадства на планеце.

Паведамляецца, што дыпламат памёр пасля непрацяглай хваробы ў шпіталі Берна, Швейцарыя, у коле сям'і - побач са сваёй жонкай і трыма дзецьмі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках