23 красавiка 2024, aўторак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: F-22 сустрэліся ў паветраным баі з F-35

8
Відэафакт: F-22 сустрэліся ў паветраным баі з F-35

Бой атрымаўся вельмі эфектным.

У рамках вучэнняў, накіраваных на ўмацаванне альянсу NATO, два шматмэтавыя знішчальнікі F-22 вайскова-паветраных сілаў ЗША зладзілі сутычку з парай малапрыкметных шматфункцыянальных знішчальнікаў-бамбавікоў F-35 каралеўскіх вайскова-паветраных сіл Нарвегіі. Бой атрымаўся вельмі эфектным, піша «Популярная механика».

У вучэбнай сутычцы ў небе над Нарвегіяй узялі ўдзел два амерыканскія F-22 Raptor і два нарвежскія F-35 Lightning II, але пераможцы паветранага бою натаўцы не ўказваюць. Перакідку ў Еўропу 13 знішчальнікаў F-22 Raptor амерыканцы традыцыйна тлумачаць ростам вайсковай пагрозы з боку Расеі, таму ў Нарвегію накіроўваюць таксама 52 самалёты F-35 Lightning II. F-22 з'яўляецца першым у свеце знішчальнікам пятага пакалення - і самым дарагім: пры кошце аднаго самалёта 400 мільёнаў даляраў нават F-35 аказваецца ў чатыры разы таннейшым.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках