28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Галыгін назваў пастаноўкай матч «Зеніт» - «Дынама» ў Пецярбургу

7
Вадзім Галыгін назваў пастаноўкай матч «Зеніт» - «Дынама» ў Пецярбургу
Вадзім Галыгін
ФОТА: 24СМИ

У сеціве разгарнулася дыскусія сярод заўзятараў аб дамоўленым характары матчу.

Рэзідэнт Comedy Club Вадзім Галыгін, які заўзеў за беларускую каманду, тое што адбывалася на полі ў Пецярбургу назваў «дзіўным». Сваё меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва».

«Я б назваў усё, што адбывалася адным вялікім словам - «дзіўна». Перш за ўсё, дзіўнай была перамога, якая была ў Менску. Я, на жаль, гульню не глядзеў, ужо даведаўся рахунак. Тое, што адбываецца ў Пецярбургу для мяне таксама было дзіўна, збег нейкіх неймаверных абставін. Пагадзіцеся, не кожны дзень убачыш такія рахункі на табло. Шчыра кажучы, не магу сказаць, што нешта было кімсьці дамоўлена, куплена, але гэта больш было падобна на вар'яцкую пастаноўку. Па-першае, неба і зямля - першы і другі таймы, безэмацыйны ўдзел гульцоў, трэнераў - прынамсі, тое, што нам паказана на малюнку. Шакавальны рахунак. Мне жахліва шкада заўзятараў «Дынама». Але маем, што маем».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках