18 красавiка 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў чыноўнікаў сваімі «дзецьмі»

43
Лукашэнка назваў чыноўнікаў сваімі «дзецьмі»

Дыктатар дазволіў ім cхадзіць у лазню і выпіць сто грамаў з бізнэсоўцамі.

Лукашэнка заявіў, што ад перастановак ва ўрадзе яму "больш баліць, чым каму-небудзь".

"Паверце, мне больш баліць, чым каму-небудзь. Бо вы – мае "дзеці". Мне што, прыемна было гэтых людзей (з папярэдняга кіраўніцтва ўрада - ІФ) звольніць?", - цытуе дыктатара interfax.by са спасылкай на дзяржаўнае агенцтва БелТА .

"Дапусцім, Сямашка столькі прапрацаваў. І той жа Кабякоў - і там, і там... І Васіль Іванавіч Жарко. Але калі хібы ў працы... Калі ў Васіля Іванавіча Жарко карупцыянеры вакол... І я тройчы папярэджваў: паглядзі, разбярыся... А там - падзенне.. Як я магу працаваць з такім чалавекам?", - працягнуў Луашэнка.

"Вінаватыя сядуць. Але ў краіне мае быць закон, і ўсё мае быць паводле закону. І іх багата ўжо пасадзілі - тых, хто парушае гэты закон. І гэты закон для ўсіх аднолькавы: і для чыноўнікаў, і для рабочых, і для сялян, для спецыялістаў, настаўнікаў і лекараў.... Усё будзе паводле закону", - падкрэсліў дыктатар.

"І вас хачу пра гэта папярэдзіць асобна. Бо заўтра вакол вас пачнуць віцца бізнэсоўцы ды іншыя, якія хочуць лёгкага жыцця. Вы з усімі сустракайцеся, размаўляйце, хадзіце з імі ў лазню, калі хочаце. Можаце з імі нават сто грамаў выпіць. Але памятайце, што вы - людзі дзяржаўныя. Маральнае ваша аблічча і паводзіны - навідавоку. Я не маю звычкі хадзіць за чыноўнікам, і нават чальцом урада, глядзець, куды ён пайшоў. Хадзіце, куды хочаце. Гэта ваша права. Вы павінны бачыць, чым жыве грамадства, і вы жывяце ў гэтым грамадстве. Але памятайце: на ўсякае парушэнне, асабліва хабары, карупцыйныя ды іншыя з’явы, будзе імгненна рэакцыя з майго боку, як бы мне балюча гэта ні было", - сказаў ён.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках