29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены раней невядомы аўтограф Максіма Багдановіча

Знойдзены раней невядомы аўтограф Максіма Багдановіча
ФОТА: BELTA.BY

Унікальны аўтограф быў знойдзены ў архіве бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага педуніверсітэта.

У Яраслаўлі ўдзельнікі экспэртна-мэдыйнага семінара "Багдановіч і Горкі: адзінства, народжанае на берагах Волгі" азнаёміліся з невядомым раней аўтографам Максіма Багдановіча.

Гэтым летам рарытэт быў перададзены ў часовае карыстанне "Цэнтру беларускай культуры. Музею Багдановіча" для публічнай дэманстрацыі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на дырэктара музея Наталлю Прохараву.

Гэты унікальны аўтограф быў знойдзены ў архіве бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага педуніверсітэта. Ён прысвячаецца выдаўцу яраслаўскай газэты "Голас", у якой публікаваўся Максім Багдановіч.

Дом-музей Багдановіча - адзіны ў межах горада літаратурны мемарыяльны музей, які мае этнаграфічны складнік. У яго стварэнні бралі ўдзел яраслаўскія і беларускія спецыялісты. З 1995 года мае статус "Цэнтра беларускай культуры".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках