16 красавiка 2024, aўторак, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве прайшоў парад пенсіянераў

4
У Варшаве прайшоў парад пенсіянераў
Парад пенсіянераў у Варшаве
ФОТА: PAP/JACEK TURCZYK

Тысячы пенсіянераў з усёй Польшчы прайшліся па вуліцах Варшавы, паказаўшы, што жыццё пасля 60 можа быць цікавым і радасным.

У суботу, 18 жніўня, па цэнтральных вуліцах Варшавы прайшоў парад пенсіянераў, у якім узялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек з 100 гарадоў і вёсак Польшчы. Арганізатарам парада, які ў польскай сталіцы адбыўся ўжо пяты раз, з'яўляецца фонд Zaczyn. Сёлета годзе акцыя праходзіць пад дэвізам «Сталыя Цудоўныя», перадае «Радыё Польшча».

Мэта акцыі ў тым, каб вярнуць пенсіянерам чынны лад жыцця, - кажа Вераніка Кальчыньская з фонду Zaczyn. «Парад пенсіянераў праходзіць для таго, каб актывізаваць як мага большую частку грамадства 60+, каб натхніць тых, хто яшчэ не актыўны. Мы хочам радавацца, хочам, каб мы былі ў гуморы. Мы хочам, каб старасць не асацыявалася з сумам, замкнёнасцю, адмовай, а каб асацыявалася з чарговым этапам жыцця кожнага чалавека», - сказала Вераніка Кальчыньская.

«Мы хочам паказаць, наколькі багатая і каштоўная гэтая ўзроставая група, а таксама разнастайная, цікавая і нестэрэатыпная. На жаль, з пенсіянерамі звязаныя шмат якія стэрэатыпы, якія перашкаджаюць ім у грамадскім жыцці. Мы хочам паказаць, што так нельга, што пенсіянеры - гэта людзі, якія шмат што могуць унесці ў наша грамадства. Іх трэба заўважаць і актывізаваць для іх такія дзеянні падтрымкі, каб іхняе жыццё было добрым і годным», - растлумачыў Пшэмыслаў Вісьнеўскі з фонду Zaczyn.

Пасля параду ў цэнтры Варшавы пачаўся «Пікнік пакаленняў», у яго праграме канцэрт, дыскусійны клуб, майстар-клас скандынаўскай хады. А ўвечары будуць танцы: форум пенсіянераў скончыцца вялікі дыскатэкай, якую правядуць дыск-жакеі - пенсіянеркі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках