25 красавiка 2024, Чацвер, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізноў двойка, альбо беларуская эканоміка пысай у асфальт

29
Ізноў двойка, альбо беларуская эканоміка пысай у асфальт

Краінай кіруюць учорашнія троечнікі.

Пра гэта ў інтэрв'ю primus.by заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка ў каментары пра скандальнае наведванне Лукашэнкам Аршанскага раёна і кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе і на месцах, якія рушылі за гэтым:

- Людзі, якія цяпер працуюць у беларускай уладзе - гэта троечнікі. І шанцаў стаць выдатнікамі ў іх няма. А я памятаю з выкладчыцкай практыкі, што тройка часта ставіцца тады, калі напраўду трэба ставіць двойку.

Вось Лукашэнка сабе набраў такую каманду - нават не полк або дывізію - а цэлае войска троечнікаў.

Таму ўсё, што тычыцца Аршанскага, Барысаўскага, Баранавіцкага, Добрушскага і гэтак далей раёнаў - там усюды адно і тое ж. Там сядзяць людзі, у якіх ёсць адзін палымяны запал: хутчэй бы ўсё гэта памянялася і я забраў гэты заводзік сабе.

Нават у савецкі час, калі была КПСС і іншае, дырэктары былі вельмі ўплывовымі. А цяперашнія, як у Воршы, куды прыязджаў Лукашэнка – слабенькія баязліўцы. Што ён, не мог укусіць у адказ, узбунтавацца?

Абломкі СССР, усё, што было найгоршага, у непісьменнай і непрафесійнай форме - сабралі ў беларускіх «кіраўніках».

Вы піва з ракамі п'яце? Дык вось гэты выедзены рак, гэты хіцінавы корпус, які ад яго застаўся - гэта і ёсць беларускі дырэктарат. Чырвоны, распараны, выедзены ўвесь знутры... Адзін хіцінавы корпус застаўся.

Лукашэнка прыязджае да іх і кажа: «Вы не любіце свой завод». А што, ён сам не клаў асфальт у траву? Будучы дырэктарам саўгаса - не фарбаваў траву ў зялёны колер? Калі я служыў у Тыльзіцкім палку, у нас стараслужачыя фарбавалі парсючкоў у белы колер. Не дапамагло - парасяты памерлі. Цяпер я скажу іншасказальна: гэтыя парасяты павінны здохнуць.

Тое, што мы бачым - гэта нават не хвароба, гэта метад выжывання. Мне ўжо надта надакучыла каментаваць тое, што адбываецца ў беларускай эканоміцы. Таму што эканомікі няма. А ёсць нейкая адтэрмінаваная сучаснасць, якая ўвесь час падае «пысай у асфальт».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках