19 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антырасейскія санкцыі абрынулі валюту Казахстана

11
Антырасейскія санкцыі абрынулі валюту Казахстана

Імклівае аслабленне рубля пацягнула за сабой казахскі тэнге, выклікаўшы паніку ў краіне.

Курс нацыянальнай валюты Казахстана - тэнге - з пачатку лета знізіўся на 11%. У апошнія дні падзенне паскорылася. Страх перад дэвальвацыяй падштурхнуў попыт на даляры ЗША. Паводле звестак дзелавога маніторынгавага агенцтва «Рэнкінг.kz», у чэрвені ў абменных пунктах казахі набылі ў 2,4 разы больш амерыканскай валюты, чым у траўні, піша eurasianet.org.

Нацыянальны банк 13 жніўня заявіў, што падзенне тэнге выкліканае геапалітычнай напружанасцю і амерыканскімі санкцыямі ў дачыненні да некаторых развіваных краін, (Расея, Кітай, Турцыя). Рэгулятар паведаміў, што гатовы ў выпадку неабходнасці згладзіць ваганні курсу валют.

Новы пакет амерыканскіх санкцый, якія разглядаецца Кангрэсам ЗША з 2 жніўня, робіць больш жорсткімі абмежаванні ў сферы энэргетыкі Расеі і ў дачыненні да дзяржаўнай пазыкі краіны.

На фоне навін аб санкцыях рубель сарваўся ў піке. Тэнге адправіўся следам, бо Казахстан падтрымлівае цесныя эканамічныя сувязі з Расеяй.

Улады Казахстана спрабуюць пераадолець паніку, праз якую людзі прадаўжаюць набываць даляры і ціснуць на нацыянальную валюту.

Міністр нацыянальнай эканомікі Казахстана Цімур Сулейменаў 14 жніўня заявіў, што ЗША падчас падрыхтоўкі антырасейскіх санкцый паабяцалі ўлічыць эканамічныя інтарэсы Казахстана, паведамляе партал навін «Тэнгры ньюс».

Аднаразовая дэвальвацыя нацыянальнай валюты ў Казахстане адбывалася ў 2009, 2014 і 2015 гадах, і кожны раз прыводзіла да значнага росту коштаў большасці тавараў і паслуг. Апошні раз тэнге патаннеў да даляра ЗША ўдвая.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках