25 красавiка 2024, Чацвер, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спее крызіс спажывецкіх запазычанняў

У Расеі спее крызіс спажывецкіх запазычанняў

Гэта можа прывесці да абвалу фінансавага сектара.

Расейскія спажыўцы запазычаюць як у часы эканамічнага буму, нягледзячы на тое, што не аднавілі сваё фінансавае становішча пасля самай працяглай за многія гады рэцэсіі. Гэта неадпаведнасць кідае цень на аднаўленне ўнутранага попыту, піша finanz.ru.

Улічваючы, што ўзровень ашчаджанняў ужо знаходзіцца ля мінімуму з 2000 года, у хатніх гаспадарках практычна няма выбару ў спробе фінансаваць свае пакупніцкія звычкі. У выніку крэдытаванне фізічных асоб рэзка вырасла ў першым паўгоддзі - амаль у пяць разоў больш, чым рэальныя наяўныя даходы. Незабяспечаныя спажывецкія пазыкі растуць двухзначнымі тэмпамі ўпершыню з 2014 года, што выклікае ўсё больш сур'ёзныя засцярогі з боку цэнтрабанка.

«Калі тэндэнцыя працягнецца, то ёсць рызыка, што пры стагнацыі даходаў доля крэдытаў, якія не могуць быць забяспечаны, будзе расці, ствараючы пагрозы для фінансавага сектара, - сказаў галоўны эканаміст ФГ «БКС» у Маскве Уладзімір Ціхаміраў. - Пакуль сітуацыя некрытычная».

Банк Расеі не прымусіў сябе чакаць: каб астудзіць крэдытаванне, ён павышае з 1 верасня каэфіцыенты рызыкі ў шэрагу незабяспечаных спажывецкіх крэдытаў.

Інвестары атрымаюць у пятніцу вынікі праверкі здароўя расейскага спажыўца ва ўмовах, калі эканоміка змагаецца з ціскам ад санкцый ЗША. Статыстыка можа прадэманстраваць, што рост наяўных даходаў, скарэктаваных на інфляцыю, у ліпені застаўся крыху вышэйшы за нуль, у той час як раздробныя продажы працягнулі ўстойлівы рост, сведчаць вынікі апытання Блумберг сярод аналітыкаў.

Цыкл змякчэння грашова-крэдытнай палітыкі, які доўжыўся чатыры гады, падыходзіць да канца, і ўзнікае пагроза таго, што хатнім гаспадаркам будзе складана спраўляцца з пазыковай нагрузкай, што акажа ціск на банкі. Пакуль што запаволенне інфляцыі і зніжэнне працэнтных ставак падахвочвалі шмат каго з расейцаў браць новыя крэдыты для рэфінансавання ранейшых пазык.

«Насельніцтва, спажыўцы не гатовыя зніжаць аб'ём спажывання, нягледзячы на запаволенне росту даходаў у рэальным выражэнні, аддаючы перавагу скарачаць ашчаджанні і павялічваць уласную даўгавую нагрузку», - сказаў дырэктар аналітыкі карпаратыўна-інвестыцыйнага блока банка «Адкрыццё» Дзмітрый Харлампіеў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках