25 красавiка 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі каплан наведаў у шпіталі параненага беларускага добраахвотніка

4
Украінскі каплан наведаў у шпіталі параненага беларускага добраахвотніка
ФОТА: KRYNICA.INFO

З пачаткам расейскай агрэсіі ва Украіне Аляксандр Малчанаў далучыўся да УСУ.

Украінскі вайсковы капелан, святар Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату Дзмітрый Паваротны наведаў у шпіталі параненага беларускага добраахвотніка Аляксандра Малчанава, піша krynica.info.

«Добразычлівы, усмешлівы хлопец атрымаў рану, але ўжо снуе планы на будучыню», - адзначыў святар у Facebook.

Аляксандр Малчанаў нарадзіўся ў 1988 годзе ў Барысаве. Удзельнічаў у моладзевым апазіцыйным руху "Зубр". У 2011 годзе асуджаны на тры гады пазбаўлення волі за тое, што падчас Плошчы-2010 сарваў сцяг з будынку КДБ, але неўзабаве вызвалены.

З пачаткам расейскай агрэсіі ва Украіне далучыўся да УСУ. У жніўні 2018 года быў паранены ў баях з сепаратыстамі пад Светладарскам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках