25 красавiка 2024, Чацвер, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве траціны расейцаў вераць у змову супраць «духовных скреп»

28
Дзве траціны расейцаў вераць у змову супраць «духовных скреп»

«Скрепы» расхіствае нейкая арганізацыя.

УЦВГД правёў апытанне і высветліў, што 63 адсоткі расейцаў вераць у існаванне нейкай арганізацыі, якая спрабуе разбурыць духоўныя каштоўнасці ў краіне, паведамляецца ў панядзелак, 20 жніўня, на сайце цэнтра.

66 адсоткаў жыхароў краіны мяркуюць, што чальцы гэтай арганізацыі падтасоўваюць факты і спрабуюць перапісаць гісторыю. Сацыёлагі УЦДГМ адзначаюць, што ў існаванне тайнага таварыства вераць у асноўным людзі ад 45 гадоў і старэйшыя і з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Толькі 26 адсоткаў расейцаў упэўненыя, што такога таварыства не існуе. Менш за ўсё веры ў сілы, якія руйнуюць духоўныя каштоўнасці ў краіне, у моладзі ад 18 да 24 гадоў.

Што пра гэта думаюць экспэрты:

Кіраўнік Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў НІСацК Акадэміі пры прэзідэнце Расеі Алег Чарназуб заявіў, што такая група асоб сапраўды існуе, а вынікі апытання паказваюць «на падвышэнне крытычнасці грамадскай свядомасці» ў гэтым пытанні. Пры гэтым ён адзначыў, што мае на ўвазе групу асоб, аб'яднаную не арганізацыйнымі, а «ідэйнымі повязямі».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках