19 красавiка 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На гэтым тыдні будзе камфортнае летняе надвор'е

1
Сіноптыкі: На гэтым тыдні будзе камфортнае летняе надвор'е

Ападкаў не чакаецца.

Камфортнае летняе надвор'е працягне цешыць нас і на гэтым тыдні. Невялікае пахаладанне чакаецца толькі ў сераду, піша tut.by. Як адзначаюць у Белгідрамеце, тэмпературны фон цяпер на 2-4 градусы перавышае кліматычную норму для гэтых дат жніўня. Цёплай застаецца вада ў рэках і вадаёмах краіны.

Найбліжэйшыя дні атмасферны фронт, які змяшчаецца з Балтыйскага мора, прынясе больш свежае паветра. Тэмпература паветра ўначы і раніцай +13... 19°С, а ў другой палове дня яна будзе вагацца ад +20°С на паўночным захадзе да +26°С на паўднёвым усходзе краіны. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні сярэдні, месцамі парывісты. Атмасферны ціск будзе расці.

У сераду, 22 жніўня, уладу над надвор'ем у краіне возьме антыцыклон, сфармаваны ў прахалоднай паветранай масе паўночных шырот. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер уночы паўночна-заходні сярэдні, удзень няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 6… 13°С, удзень паветра прагрэецца ад +17°С на паўночным усходзе да +24°С на паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер захаваецца ўплыў антыцыклону, што перамяшчаецца з Беларусі на цэнтральныя рэгіёны Еўрапейскай Расеі, і ўдзень яго халодная частка пакіне нашую краіну, а на паўднёвы захад краіны паўднёвы вецер стане прыносіць больш цёплыя паветраныя масы. Чакаецца без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы ад +5°С на ўсходзе да +13°С на паўднёвым захадзе, удзень + 21... 26°С, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +28°С.

24 жніўня захаваецца перавага сухога надвор'я, толькі ўдзень на захадзе Берасцейскай вобласці ёсць імавернасць кароткіх летніх дажджоў пад акампанемент навальніц. Тэмпература паветра ўночы+9... 16°С, на ўсходзе пад раніцу паветра будзе астываць да 6... 8°С, у дзённыя гадзіны максімальная тэмпература паветра +22... +28°С, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +30°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, выходныя могуць сапсаваць атмасферныя франты, якія прынясуць аблокі і дажджы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках