25 красавiка 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганцавіцкім раёне каля фермы знайшлі цела жанчыны

У Ганцавіцкім раёне каля фермы знайшлі цела жанчыны

У забойстве падазраюць ейнага мужа.

У Ганцавіцкім раёне высвятляюцца абставіны забойства мясцовай жыхаркі.

Паблізу фермы вёскі Малькавічы 19 жніўня было знойдзена цела мясцовай жыхаркі 1977 года нараджэння з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Ва ўчыненні злачынства падазраецца муж жанчыны, які старэйшы за яе на дзевяць гадоў. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў шукаюць вяскоўца.

Ганцавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.139 (забойства) КК. Праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя сведкі, прызначаны комплекс экспэртных даследаванняў, - цытуе БелТА афіцыйнага прадстаўніка УСК Берасцейскай вобласці Дзмітрыя Іванюка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках