24 красавiка 2024, Серада, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова мае намер адмовіцца ад расейскага газу

5
Малдова мае намер адмовіцца ад расейскага газу
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Улады Малдовы не плануюць падпісваць новы кантракт з расейскім «Газпромам».

Улады Малдовы не плануюць падпісваць новы кантракт на пастаўкі газу з расейскім «Газпромам». Пра гэта паведаміў малдаўскі міністр эканомікі і інфраструктуры Кірыла Габурыч, паведамляе «Радыё Польшча».

Тэрмін дзеяння дамовы на пастаўку газу паміж Кішынёвам і «Газпромам» заканчваецца ў 2019 годзе.

У гэтым месяцы Малдова мае намер пачаць будаўніцтва газаправода, які злучыць яе газатранспартную сістэму з румынскай. Мяркуецца, што праект будзе рэалізаваны цягам 10 месяцаў. Тады ў Малдовы з'явіцца магчымасць імпартаваць альтэрнатыўны расейскаму газ канкурэнтаздольнымі коштамі.

Цяпер Малдова імпартуе расейскі газ на падставе дамовы, падпісанай яшчэ 10 гадоў таму. Кошты газу, які пастаўляецца расейскім канцэрнам «Газпром», увесь час змяняюцца ў залежнасці ад кошту нафты на сусветных рынках.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках