28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель распавяла Парашэнку пра вынікі перамоваў з Пуціным

3
Мэркель распавяла Парашэнку пра вынікі перамоваў з Пуціным
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Прэзідэнт Украіны правёў тэлефонную размову з федэральнай канцлеркай Нямеччыны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«Федэральная канцлерка праінфармавала аб выніках перамоў з прэзідэнтам Расеі, якія адбыліся напярэдадні ў Нямеччыне. Кіраўнік украінскай дзяржавы заклікаў актывізаваць намаганні для вызвалення ўкраінскіх закладнікаў, якіх незаконна ўтрымліваюць на тэрыторыі Расеі і акупаваных ёю тэрыторыях», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Парашэнка і Мэркель дамовіліся аб прадаўжэнні кансультацый на ўзроўні міністраў замежных спраў «нармандскага фармату» ў міратворчай місіі ААН на акупаванай частцы Данбаса.

«Абмяркоўваўся шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня і бакі дамовіліся прадоўжыць кантакты на вышэйшым узроўні», - дадалі ў прэс-службе Парашэнкі.

Перамовы Пуціна і Мэркель прайшлі 18 жніўня ў рэзідэнцыі Мэзеберг каля Берліна.

Перад сустрэчай кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас заявіў, што ёсць «стрыманы аптымізм» для ўвядзення міратворчай місіі ААН у зону канфлікту на ўсходзе Украіны.

Пасля сустрэчы ў Пуціна заявілі, што саміт «нармандскай чацвёркі» з удзелам лідараў Украіны, Францыі, Расеі і Нямеччыны можа адбыцца ў Парыжы, але зацверджанай даты яго правядзення пакуль няма.

Як вядома, Украіна намагае на ўвядзенні місіі ААН на ўсю тэрыторыю непадкантрольных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей, у тым ліку і на мяжу з РФ, аднак Масква кажа, што міратворцы павінны размяшчацца толькі на лініі размежавання і мець функцыю аховы ўжо існай місіі АБСЕ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках