24 красавiка 2024, Серада, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачалі «Інтэрнэт-рэвалюцыю» ў інтарэсах малога бізнэсу

У Польшчы пачалі «Інтэрнэт-рэвалюцыю» ў інтарэсах малога бізнэсу

Праектам займаюцца два міністэрствы.

Больш за палову палякаў гатовыя плаціць рахункі ці рабіць набыткі ў рэжыме «онлайн». Але толькі кожная дзесятая фірма ў стане прапанаваць свае паслугі ў Інтэрнэце, - вынікае са звестак Google Polska, паведамляе «Радыё Польшча».

«Польскія прадпрымальнікі, асабліва са сферы малога бізнэсу, знаходзяцца ў самым пачатку гэтага шляху», - падкрэсліў Лукаш Петшак, які займаецца праектам «Інтэрнэт-рэвалюцыя», патранат над якім ажыццяўляюць Міністэрства развіцця і Міністэрства адукацыі:

«Прычынай такой сітуацыі з'яўляецца адсутнасць ведаў прадпрымальніка аб тым, якія канкрэтна інструменты ў інтэрнэце трэба выкарыстоўваць у выпадку яго фірмы. Ён ставіць пытанне: адкуль узяць такія веды і якім чынам рэалізаваць гэтае заданне? Такія дзве галоўныя праблемы, якія мы ў праекце «Інтэрнэт-рэвалюцыя», адрасаванай прадпрымальнікам, стараемся развязаць з дапамогай кансультантаў ва ўсёй Польшчы. Наша група налічвае 30 спецыялістаў, якія кантактуюць індывідуальна з прадпрымальнікамі, ствараюць для іх індывідуальны план развіцця, а затым, цягам трох месяцаў падтрымліваюць іх у рэалізацыі гэтых планаў.

З 2017 года ў праекце «Інтэрнэт-рэвалюцыя» ўзялі ўдзел 20 тысяч польскіх фірмаў, і далей звяртаюцца. Вынікі даследаванняў паказваюць, што умелае выкарыстанне інструментаў у сеціве прыносіць малым прадпрыемствам значную выгаду не толькі ў выглядзе росту прыбытку, але і павелічэння колькасці працоўных месцаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках