19 красавiка 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: бойка кантралёра і пасажыра ў цэнтры Менска

19
Відэафакт: бойка кантралёра і пасажыра ў цэнтры Менска

Кантралёр стрымліваў пасажыра і не даваў яму сысці.

Гісторыя пра вечаровае жыццё сталіцы. На фоне са здагадак дэкарацыі прылеглых да парку Горкага будынкаў, піша onliner.by. Здымка вядзецца з транспарту. Мужчына ў форменнай камізэльцы кантралёра імкнецца не даць іншаму мужчыну - мабыць, пасажыру - уцячы. А пасля наносіць некалькі недакладных удараў. Аўтар відэа падазрае, што пасажыр не аплаціў праезд.

- Справа была так. Учора на пачатку восьмай я ехаў на аўтобусе сотага маршруту. Мы толькі-толькі ад’ехалі ад прыпынку перад колам плошчы Перамогі, калі я заўважыў нейкі рух і мітусню. Паспеў уключыць камеру. Потым убачыў, як дзядок адбіваўся ад кантралёра, які яго тузаў. Я не магу ведаць, што паміж імі адбылося. Але з боку выглядала так, быццам кантралёр стрымлівае пасажыра і не дае яму сысці. Другі кантралёр (жанчына) стаяла далей. Не ўмешвалася. Калі аўтобус сышоў на паварот, здымаць стала немагчыма. Але вакол бойкі стаялі выпадковыя людзі. Многія чамусьці ўсміхаліся, - распавёў аўтар відэа на імя Аляксандр.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках