17 красавiка 2024, Серада, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Болтан: Расея загразла ў Сірыі

2
Джон Болтан: Расея загразла ў Сірыі
ДЖОН БОЛТАН

Памочнік прэзідэнта ЗША распавёў аб вагарах ціску на Крэмль.

Памочнік прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан мяркуе, што Расея "заразла" ў Сірыі і разлічвае на тое, каб іншыя краіны ў Еўропе ўзялі на сябе абавязанні прафінансаваць аднаўленне Сірыі пасля заканчэння там канфлікту. Такое меркаванне Болтан выказаў у распаўсюджаным у сераду інтэрв'ю агенцтву Reuters, якое ён даў падчас трохдзённага візіту ў Ізраіль.

"Нашы інтарэсы ў Сірыі ў тым, каб давесці да канца знішчэнне тэрытарыяльнага халіфата "Ісламскай дзяржавы", разабрацца з бесперапыннай пагрозай тэрарызму з боку ІД і патурбавацца аб прысутнасці апалчэнцаў і рэгулярных войскаў Ірана", - заўважыў памочнік прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы.

"Гэта рэчы, якія трымаюць нас [ЗША] там", - дадаў ён, маючы на ўвазе тэрміны вайсковай прысутнасці ЗША ў Сірыі.

Болтан, які сустрэнецца з сакратаром Рады бяспекі РФ Мікалаем Патрушавым 23 жніўня ў Жэневе, заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць з Масквой аспекты ўрэгулявання ў Сірыі, але пры ўмове вываду з гэтай краіны іранскіх сіл. "Мы паглядзім, пра што мы і іншыя зможам дамовіцца ў плане ўрэгулявання канфлікту ў Сірыі. Аднак адной з папярэдніх умоў з'яўляецца вывад усіх іранскіх сіл назад у Іран", - заявіў Болтан.

Паводле ягонай ацэнкі, "расейцы на сёння загразлі там [у Сірыі]", гэтым трэба скарыстацца ў якасці вагара ціску на перамовах з Масквой. "Я не думаю, што ім хочацца загразнуць там. Я мяркую, што іх бурная актыўнасць у Еўропе паказвае на іх жаданне знайсці кагосьці яшчэ ў Еўропе, напрыклад, каб несці цяжар выдаткаў аднаўлення ў Сірыі. Гэтага яны могуць дамагчыся, а могуць і не", - патлумачыў памочнік прэзідэнта ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках