25 красавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Выйдуць берасцейцы - і зладзяць вэрхал

3
«Баста»: Выйдуць берасцейцы - і зладзяць вэрхал
Фота: «Радыё Свабода»

Засцярогі ўладаў не дарэмныя.

Кіраўнік Берасцейскага аблсавета Юрый Наркевіч здагадваецца, да чаго прывядуць спробы ўводу новых пабораў з людзей. І загадзя нервуецца, патрабуе тэрмінова працаўладкаваць беспрацоўных. «Людзям пачнуць прыходзіць гэтыя лісты, і яны зноў выйдуць на плошчу. Зноў зробяць вэрхал», - заявіў чыноўнік на пасяджэнні прэзідыума аблвыканкама.

Наркевіч, мабыць, ведае рэальную сітуацыю з беспрацоўем і заробкамі ў рэгіёне і не вельмі верыць міфам афіцыйнай статыстыкі, піша тэлеграм-канал «Баста».

Калі не - раім яму зайсці на сайт Цэнтра занятасці насельніцтва. Вакансій там, сапраўды, стае - толькі ў Берасці больш 1 200. Але зацікавіць кагосьці яны наўрад ці змогуць. Больш за палову працадаўцаў прапануюць заробак ад 150 да 250 даляраў. 20% вакансій - з заробкам ніжэй за 150 даляраў. А як вам ідэя папрацаваць настаўнікам або лекарам за 100 рублёў на месяц? Ці пагадзіліся б? Вось і беспрацоўныя берасцейцы так думаюць - велізарная частка вакансій «вісіць» з мінулага года.

Што да сітуацыі ў раённых цэнтрах, то яна значна горшая, чым у Берасці. Там за шчасце знайсці працу за $100 на месяц.

Таму, хутчэй за ўсё, выйдуць берасцейцы. І вэрхал зладзяць. У лютым, дык у лютым. А пакуль зірніце, як у мінулым годзе выходзілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках