19 красавiка 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп рыхтуе «ўгоду стагоддзя»

Трамп рыхтуе «ўгоду стагоддзя»
ДОНАЛЬД ТРАМП

Пра яе будзе абвешчана з трыбуны ААН.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіць з заявай аб новай праграме ўрэгулявання палестына-ізраільскага канфлікту падчас сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у канцы верасня, піша ізраільская газета Israel hayom (пераклад - inosmi.ru).

Так сцвярджае палестынская газета «Аль-Кудс». У мінулым Злучаныя Штаты перасцерагалі старшыню ПА Махмуда Абаса, што калі ён не вернецца да стала перамоваў, адміністрацыя ЗША апублікуе звесткі меркаванай праграмы - з мэтай грамадскага ціску на палестынскае кіраўніцтва ў Рамале.

Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на сайце палестынскага выдання, зяць Трампа Джарэд Кушнер, спецыяльны пасланнік прэзідэнта на Блізкім Усходзе Джэйсан Грынблат, амбасадарка ЗША ў ААН Нікі Хэйлі і амерыканскі амбасадар у Ізраілі Дэвід Фрыдман імкнуцца стварыць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі плана, над якім яны працавалі з 2017 года. План будзе абнародаваны на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, якая працягнецца з 19 верасня да 5 кастрычніка.

Крыніца інфармацыі не паведамляе падрабязнасці пра выступ Трампа, аднак падкрэсліваецца, што амерыканскі прэзідэнт мае намер закрануць «дэталі» праграмы ўрэгулявання і пацвердзіць прыхільнасць адміністрацыі ЗША намаганням для дасягнення міру. Калі гэтая праграма не дасягне мэты, то ўрэгуляваць канфлікт не атрымаецца нікому, мяркуюць у Вашынгтоне. Рэалізацыя новага амерыканскага плана будзе залежаць ад ізраільцаў і палестынцаў, ад іх гатоўнасці прыняць трампаўскую «ўгоду стагоддзя».

Мяркуецца, што план урэгулявання ўключыць усе галоўныя спрэчныя пытанні, уключаючы крызіс у сектары Газа, які павінен развязвацца з улікам ізраільскіх патрабаванняў бяспекі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках