19 красавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы могуць застацца без падпрацоўкі

7
Беларусы могуць застацца без падпрацоўкі
Фота: bymedia

Чыноўнікі хочуць караць прадпрыемствы, якія плацяць заробкі ніжэйшыя за «мінімалку».

Згодна з пастановай Саўміна, з 1 студзеня гэтага года ўзмоцніцца кантроль за арганізацыямі, якія плацяць сваім супрацоўнікам менш за 305 рублёў. Для гэтага працадаўцы штоквартальна будуць падаваць звесткі аб суме выплат, а не раз на год, як цяпер.

Як у каментары «Салідарнасці» адзначыў сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў, у гэтым новаўвядзенні «ёсць і чорныя, і белыя фарбы».

- Ёсць структуры, якія напраўду плацяць нізкія заробкі, - заўважае ён. - Але тут могуць быць розныя выпадкі. Гэта могуць быць, напрыклад, не зусім камерцыйныя арганізацыі ці фірмы, якія выконваюць сезонныя працы. У гэтых выпадках сярэдні заробак можа апынуцца ніжэйшы за устаноўлены ўзровень. Але ў гэтым нічога страшнага няма.

А ёсць рэальна камерцыйныя прадпрыемствы, якія плацяць заробкі ў канвертах. Яны супрацоўнікам мінімум плацяць, а вынікі эканамічныя маюць нядрэнныя. І тут самая важная задача - адрозніць першых ад другіх.

Мацней за ўсё пастанова ўрада можа ўдарыць па беларусах, якія працуюць па сумяшчальніцтве, а таксама па пенсіянерах, студэнтах або маці, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку. Менавіта гэтыя катэгорыі грамадзян часцей за ўсё шукаюць працу ў рэжыме падпрацоўкі.

- Калі гэты момант не ўлічаць і пачнуць прэсаваць, тады фірмы проста будуць адмаўляцца ад падпрацоўшчыкаў і наогул часовых работнікаў. Будуць трымаць мінімальную колькасць людзей, каб у іх быў вышэйшы заробак. Вось і ўсё. У гэтым выпадку могуць пацярпець беларусы, якія застануцца без падпрацоўкі або часовага працоўнага месца, - адзначае Віктар Маргелаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках