20 красавiка 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як выглядаў унук Усяслава Чарадзея

3
Стала вядома, як выглядаў унук Усяслава Чарадзея
Фота: ctv.by

Археолагі здзейснілі нечаканае адкрыццё ў Друцку.

Падчас раскопак у Друцку беларускія археолагі знайшлі астанкі юнага вяльможы, пахаваныя паводле хрысціянскіх канонаў ў каменным саркафагу. Як мяркуецца, гэта ўнук князя Усяслава Чарадзея, з імем якога звязаны найбольшы росквіт Полацкага княства, паведамляецца ў сюжэце канала СТВ.

- Можна дакладна сказаць, што гэта дзіця высокага сацыяльнага статусу, як мяркуецца, з роду Глебавічаў. Загінула разам з княжымі дружыннікамі, сваякамі, ваюючы ў міжусобіцы з іншым княжацкім родам Рагвалодавічаў, - распавёў антраполаг Мікалай Памазанаў.

Карпатлівая праца антраполагаў і скульптараў дазволіла з дакладнасцю ўзнавіць аблічча княжыча, які жыў у XII стагоддзі. У сваёй працы даследчыкі выкарыстоўвалі методыку выбітнага савецкага вучонага Міхаіла Герасімава. У сярэдзіне XX стагоддзя ён прыйшоў да высновы, што таўшчыня, выгляд і рэльеф скурных пакроваў на чэрапе і шкілеце наўпрост залежаць ад рэльефу костак і іх структуры. Герасімаў стварыў больш за 200 скульптурных партрэтаў-рэканструкцый гістарычных асоб (у тым ліку Яраслава Мудрага і Тамерлана).

Паводле методыкі Герасімава дагэтуль працуюць антраполагі ўсяго свету. Яны пакрываюць чэрап мяккімі тканінамі пласта за пластам, арыентуючыся на рэльеф костак. Адны даследчыкі працуюць уручную, іншыя выкарыстоўваюць камп'ютэрныя тэхналогіі, ствараючы 3D-мадэль.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках