28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я зразумела, што ты жывы»: мама Сянцова паразмаўляла з сынам

3
«Я зразумела, што ты жывы»: мама Сянцова паразмаўляла з сынам
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТЪ

Яна распавяла, што Алег Сянцоў праз тэлефон даваў парады, што рабіць ёй і ягонай дачцэ.

Маці ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, якога ўтрымліваюць у Расеі, ўдалося праз тэлефон пагаварыць з сынам. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэта такая радасць. Ён кажа: «Мама, гэта я». Ці верыце ці не, гаварыць не магу, я ж яго даўно не чула. У мяне ўсё трасецца, слёзы цякуць, што казаць - увогуле не ведаю. Потым ужо супакоілася», - распавяла Людміла Сянцова.

Палітвязень хацеў пагаварыць з дачкой Алінай, але яна была ў ад'ездзе.

«Потым ён ужо пачаў мне казаць, што рабіць Аліне, што рабіць...Я так засмяялася, кажу: «Сынок, цяпер я зразумела, што гэта ты, што ты жывы». Калі ўжо ўказанні нам пачаў даваць. Усё нармальна», - кажа маці.

Людміла Сянцова распавяла, што калі з'явілася інфармацыя, што самалёт з сынам нібыта вылецеў з Салехарда, яна ўпала - на руках засталіся сінякі. Гэтая інфармацыя не пацвердзілася: «З гэтага дня ніяк не магу прыйсці ў сябе».

14 траўня 2018 года Сянцоў пачаў бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх украінскіх палітвязняў.

13 ліпеня ягоная маці напісала прэзідэнту РФ Пуціну хадайніцтва аб памілаванні. 14 жніўня ў Пуціна адказалі, што для пачатку працэдуры памілавання ўкраінскага палітвязня Сянцоў павінен самастойна звярнуцца да прэзідэнта РФ з адпаведнай просьбай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках