25 красавiка 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эсмінец ЗША, які зайшоў у Чорнае мора, можа свабодна патапіць увесь флот РФ»

12
«Эсмінец ЗША, які зайшоў у Чорнае мора, можа свабодна патапіць увесь флот РФ»

У Расеі няма «непатапляльнага авіяносца».

Амерыканскі эсмінец USS Carney, які зайшоў нядаўна ў Чорнае мора, можа сам справіцца з Чарнаморскім флотам РФ. Такое меркаванне ў інтэрв'ю выданню «Апостроф» выказаў намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны Юрый Грымчак.

Так ён адказаў на пытанне, якія існуюць пагрозы ад мілітарызацыі Расеяй акупаванага Крыма.

«Пры ўсёй любові да Чорнага мора павінен сказаць, што яно не такое ўжо і вялікае. Яно прастрэльваецца сучаснай зброяй уздоўж і папярок, таму словы, што Крым выконвае ролю «непатапляльнага авіяносца», як сцвярджаюць расейцы, - гэта глупства. Думаю, што эсмінец ЗША, які зайшоў у Чорнае мора, можа адзін патапіць увесь Чарнаморскі флот Расеі», - заявіў Грымчак.

Пры гэтым ён пацвердзіў: «Крым мілітарызуецца». «Акрамя маніторынгу экалагічнай сітуацыі, мы таксама адсочваем узровень асветленасці Крыма. За апошнія чатыры гады ён упаў на 20%. Гэта сведчыць аб тым, што турызм і прамысловая вытворчасць не развіваюцца. Узровень асветленасці павысіўся толькі на расейскіх вайсковых базах. Мы фіксуем, што туды заходзяць і застаюцца войскі. Крым быў патрэбны ім не для адпачынку і ўжо дакладна не для абароны расейскамоўнага насельніцтва, а як вайсковая база. Гэта логіка XIX стагоддзя. Паўтараю, што сучасная зброя дазваляе прастрэльваць Крым і Чорнае мора ад пачатку да канца», - падкрэсліў Грымчак.

Расея анэксавала Крым і Севастопаль пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету. Амерыканскі эсмінец USS Carney (DDG-64) зайшоў у акваторыю Чорнага мора 12 жніўня 2018 года. На сайце 6-га флоту ЗША паведамілі, што карабель знаходзіцца на «руцінным патруляванні».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках