25 красавiка 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перавучыўся на ліфцёра, а працы няма»

4
«Перавучыўся на ліфцёра, а працы няма»
Архіўныя Фота

Якія вакансіі сёння прапаноўваюць цэнтры занятасці.

«Вечерний Гродно» захацеў даведацца, хто сёння прыходзіць у цэнтр занятасці, якія вакансіі там прапануюць і ці можна знайсці працу з годным заробкам.

Аксана, 29 гадоў:

- Шукаю месца прадаўца з лістапада мінулага года. Былі падпрацоўкі, але для жыцця патрэбная сталая праца. У цэнтр занятасці прыйшла ўпершыню. Тут можна стаць на ўлік па беспрацоўі, але яшчэ трэба сабраць дакументы.

Валянціна, 34 гады:

- У мяне юрыдычная адукацыя, шукаю працу па спецыяльнасці. У стажы быў 8-гадовы перапынак - два разы запар сыходзіла ў «дэкрэт». Апошні скончыўся ў студзені, і цяпер хачу аднавіць працоўную дзейнасць. Гэта неабходна і для заробку, і для самарэалізацыі.

Валерый, 59 гадоў:

- Атрымаў траўму, таму цяпер у мяне перспектыва - працаваць дворнікам ці вартаўніком. Без працы застаўся месяц таму: не ўдалося наладзіць кантакт з новым начальствам. Цяпер трэба рабіць аперацыю, вось і прыйшоў шукаць новае месца, трэба хоць нейкую капейку мець.

Віктар, 56 гадоў:

- Прыходжу сюды трэцім разам, але працу так і не знайшоў: па маёй спецыяльнасці няма нічога прыдатнага. Усё жыццё збіраў ліфты практычна сваімі рукамі, быў мантажнікам, электрамеханікам. Але цяпер атрымаў інваліднасць, не працую блізу пяці гадоў, і, каб атрымаць пасведчанне ліфцёра, давялося перавучвацца. Дакумент ужо на руках, а працы няма. У цэнтры могуць чымсьці дапамагчы, інакш даводзіцца ездзіць і шукаць самому. Пенсія па інваліднасці невялікая, а трэба плаціць за кватэру і прадукты.

Анастасія, 21 год:

- Сёлета скончыла ўніверсітэт. Па прафесіі юрыст, шукаю працу па спецыяльнасці. Ужо стала на ўлік і атрымала накіраванне. Пры неабходнасці гатова да перакваліфікацыі як у сваёй прафесійнай вобласці, так і ў сумежнай. Раней станавілася ў судовы рэестр на пасаду сакратаркі або памочніцы суддзі. Сайты ў пошуку занятасці поспеху не прынеслі: усюды патрэбен досвед працы.

Топ-5 самых нізкааплатных вакансій у Гародні

1. Культарганізатар - 305-350 рублёў (сярэдняя спецыяльная або вышэйшая адукацыя, досвед педагагічнай работы).

2. Выхавальнік - 330-350 рублёў (сярэдняя спецыяльная або вышэйшая адукацыя, досвед працы з дзецьмі).

3. Прыбіральнік памяшканняў - 350-360 рублёў (агульная сярэдняя адукацыю, фізічная ўстойлівасць).

4. Інструктар у лячэбнай фізкультуры - 350-380 рублёў (сярэдняя спецыяльная або вышэйшая адукацыя).

5. Медыцынская сястра - ад 360-380 рублёў (сярэдняя спецыяльная адукацыя, досвед працы, наяўнасць катэгорыі).

Нагадаем, да 1 снежня гэтага года павінна быць створаная адзіная база «дармаедаў». Спецыяльныя камісіі пры адміністрацыях і гарвыканкаме будуць фармаваць спісы «незанятых у эканоміцы», а з 1 студзеня 2019 года «дармаеды» будуць кампенсаваць поўны кошт за некаторыя паслугі ЖКГ - газ, падагрэў вады і ацяпленне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках