25 красавiка 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курц: Танцы з Пуціным не змянілі палітыку Аўстрыі ў дачыненні да РФ

4
Курц: Танцы з Пуціным не змянілі палітыку Аўстрыі ў дачыненні да РФ
Фота: Getty Images

Вена цалкам адпавядае адзінай пазіцыі ЕЗ у дачыненні да Крамля.

Пра гэта ў сераду заявіў аўстрыйскі канцлер Себасцьян Курц падчас спробы супакоіць крытыкаў праз візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на вяселле кіраўніцыа МЗС Аўстрыі, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

У мінулыя выходныя Карын Кнайсль станцавала з Пуціным на сваім вяселлі, выклікаўшы хвалю крытыкі ў мясцовых медыях, якія абвінавацілі яе ў падрыве палітыкі ЕЗ у дачыненні да Расеі.

Кіраўніца МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль на сваім вяселлі танцавала з Уладзімірам Пуціным.

«Наша пазіцыя ў Еўропе не змянілася праз вяселле. Наша замежная палітыка ў дачыненні да Расеі выразная...і з'яўляецца абавязковай пастановай Еўрапейскага Звязу», - заявіў Курц на прэс-канферэнцыі ў сераду.

Курц таксама адзначыў, што спадзяецца палепшыць стасункі з Расеяй шляхам больш інтэнсіўнага дыялогу. Аўстрыя ў гэтым паўгоддзі старшынюе ў Радзе ЕЗ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках