19 красавiка 2024, Пятніца, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова будзе выдаваць грамадзянства ў абмен на інвестыцыі

7
Малдова будзе выдаваць грамадзянства ў абмен на інвестыцыі

Згодна з разлікам уладаў, гэта дазволіць прыцягнуць у эканоміку краіны не менш за 1,3 млрд еўра да 2024 года.

Урад Малдовы зацвердзіў механізм выдавання грамадзянства рэспублікі ў абмен на інвестыцыі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі і інфраструктуры Малдовы, паведамляе eurointegration.com.

Згодна з разліках уладаў, гэта дазволіць прыцягнуць у эканоміку краіны не менш за 1,3 млрд еўра да 2024 года.

У новай праграме выдавання грамадзянства змогуць удзельнічаць асобы, якія «не былі абвінавачаныя Міжнародным крымінальным судом, не падвяргаліся крымінальнаму пераследу з боку Інтэрпола, не з'яўляюцца патэнцыйнай пагрозай незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Малдовы, не атрымлівалі даходаў ад злачыннай дзейнасці і не былі прызнаныя вінаватымі ва ўчыненні тэрарыстычных злачынстваў», гаворыцца ў паведамленні.

Грамадзяніну, які жадае атрымаць малдаўскае грамадзянства, прапануецца ўнесці бязвыплатны ўзнос у Фонд дзяржаўных інвестыцый для ўстойлівага развіцця ў аб'ёме не менш за 100 тысяч еўраў.

Пры гэтым, калі на атрыманне грамадзянства прэтэндуе асоба, якая мае жонку (мужа) і дзяцей, яму неабходна інвеставаць не менш за 250 тысяч еўра ў адну са стратэгічных галін рэспублікі (па меркаванні ўладаў). У гэтым выпадку на грамадзянства могуць прэтэндаваць і іншыя сямейнікі.

Гэтую ініцыятыву малдаўскіх уладаў раскрытыкавала апазіцыя, а таксама міжнародныя арганізацыі, у прыватнасці Еўрапейская камісія. У Брусэлі занепакоеныя тым, што ўладальнікамі грамадзянства Малдовы могуць стаць грамадзяне з сумнеўнай рэпутацыяй з розных краін. З дапамогай атрымання малдаўскага грамадзянства яны атрымаюць права ўезду ў Еўразвяз без віз.

11 ліпеня Міністэрства эканомікі Малдовы падпісала кантракт з кансорцыумам кампаній MIC Holding LLC, Henley&Partners Holdings Ltd, Henley&Partners Government Services Ltd і Henley&Partners International Ltd. Швейцарская Henley&Partners фігуравала ў расследаванні забітай мальтыйскай журналісткі Дафны Каруаны Галіцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках