19 красавiка 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўны з Воршы: Пасля прыезду Лукашэнкі ніякіх перамен няма

9
Працоўны з Воршы: Пасля прыезду Лукашэнкі ніякіх перамен няма

На Аршанскім заводзе кажуць, што каментаваць сітуацыю забараніў міністр.

Пасля скандалу, які Аляксандр Лукашэнка зладзіў на інструментальным заводзе ў Воршы, пасады страцілі прэм'ер-міністр, некалькі віцэ-прэм'ераў і міністраў. Дыктатар быў незадаволены і працай мясцовых кіраўнікоў. Ён загадаў давесці прадпрыемства да розуму да канца года.

Як распавялі на заводзе, асаблівых змен пасля прыезду Лукашэнкі не адбылося. Каб прыбраць тэрыторыю прадпрыемства, правялі суботнік. На гэтым пакуль усё.

«Ніякіх перамен пакуль няма. Зразумейце, гэта так хутка не робіцца, - расказвае «Еврорадио» працоўны з прадпрыемства. - Працуем па замовах, але іх не шмат. Хто яшчэ з савецкіх часоў працуе - па 1000 рублёў атрымлівае, але такіх не шмат. У асноўным, [заробак] 200-300 рублёў».

Са слоў суразмоўцы, людзі працуюць на вельмі старым абсталяванні. Станкі 1960-х гадоў вытворчасці маюць патрэбу ў замене. На тэрыторыі прадпрыемства - шмат памяшканняў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца.

«Памяшканні закінутыя, - дадае рабочы. - Усялякія зламаныя прыстасаванні там захоўваюць, смецце, адным словам, тое, што не трэба. Увогуле, толкам яшчэ пакуль нічога не зрабілі. Суботнік, праўда, быў, нешта падфарбоўвалі».

Працоўны Аршанскага інструментальнага завода ўпэўнены, што калі навесці парадак на тэрыторыі да канца года яшчэ магчыма, то замяніць старое абсталяванне на новае за чатыры месяцы наўрад ці паспеюць.

Звязацца з кіраўніком прадпрыемства Уладзіславам Бардзюковым не ўдалося. Яго намеснікі адмовіліся ад каментароў. Адзін з іх заявіў, што каментаваць сітуацыю на прадпрыемстве забараніў міністр прамысловасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках