25 красавiка 2024, Чацвер, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб выратавацца ад голаду, Венесуэлу пакінулі ўжо больш за 2,3 мільёна жыхароў

19
Каб выратавацца ад голаду, Венесуэлу пакінулі ўжо больш за 2,3 мільёна жыхароў

Эквадор адкрыў гуманітарны калідор для ўцекачоў з Венесуэлы.

Урад Эквадора абвясціў пра адкрыццё гуманітарнага калідора для жыхароў ахопленай эканамічным крызісам Венесуэлы, піша «Нямецкая хваля».

У распаўсюджаным у пятніцу, 24 жніўня, паведамленні гаворыцца, што венесуэльскія ўцекачы будуць дастаўленыя аўтобусамі да мяжы з Перу.

Працягласць гуманітарнага калідора з поўначы на поўдзень Эквадора складзе больш за 800 кіламетраў. Прасоўванне калоны будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы паліцыі, паведаміў міністр унутраных спраў краіны Маўра Тасканіні. Па шляху руху аўтобусаў з уцекачамі будуць знаходзіцца сем паліцэйскіх кантрольных пунктаў.

Спрабуючы выратавацца ад голаду і галечы, сотні тысяч жыхароў Венесуэлы перасякаюць Эквадор пешшу, імкнучыся дабрацца да Перу, Балівіі, Чылі або Аргенціны. Паводле звестак ААН, да цяперашняга часу краіну пакінулі больш за 2,3 мільёна венесуэльцаў, выклікаўшы тым самым найбуйнейшы ў гісторыі Паўднёвай Амерыкі міграцыйны крызіс. Суседнія з Венесуэлай краіны, якія пакутуюць ад яго, хочуць дамовіцца аб супольнай каардынацыі дзеянняў.

Урад Эквадора таксама заявіў аб выхадзе са складу «Баліварыянскага альянсу для народаў нашай Амерыкі» (АЛБА) - сацыялістычнага альянсу краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, створанага ў 2004 годзе на ініцыятыву тагачасных прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса і кубінскага лідара Фідэля Кастра. Як заявіў міністр замежных спраў Эквадора Хасэ Валенсія, ягоная краіна «засмучаная» недахопам палітычнай волі кіраўніцтва Венесуэлы, неабходнай для пераадолення міграцыйнага крызісу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках